Гатуем разам з «Суседзямі»: два небанальных і хуткіх ВІДЭАрэцэпты салатаў з рыбай
Калі маянэзныя салаты сядзяць у глотцы ці іх не дазваляе ўжываць філасофія здаровага ладу жыцця, а папулярныя «Цэзар» і «Грэчаскі» прыеліся, можна ўсяго толькі з дапамогай некалькіх новых інгрэдыентаў прыгатаваць смачныя і карысныя салаты, якія ўпрыгожаць не толькі штодзённы стол, але і святочны.
Варыянт № 1: Салат з гарбушай і рукалай
(на 4 порцыі)
Вам спатрэбяцца:

- Лісты салата
- Рукала
- Гарбуша натуральная (ласось), 250 грамаў, (Рускі рыбны свет, РФ)*
- Памідоры чэры, 8 штук
- Перапяліныя яйкі, 8 штук
- Бальзамічны воцат і алей, некалькі сталовых лыжак
- Соль і перац па гусце
Прыступаем да гатавання!
ТУТ БУДЗЕ ВІДЭА
Здрабніце лісты салата, тое ж самае зрабіце з рукалай (не шкадуйце зелені: у хмурнае надвор’е яна радуе і вочы, і страўнік). Усю гэтую зялёную масу шчодра ўвільгатніце бальзамічным воцатам і алеем. Далей можна дадаваць царыцу гэтай закускі — кансерваваную гарбушу. Здрабняем да эстэтычных вашаму воку памераў памідоры чэры, чысцім і наразаем перапяліныя яйкі. Дадаём новыя інгрэдыенты да раней падрыхтаваных, пасыпаем соллю і перцам па гусце. Не забываемся ўсё якасна перамяшаць. Вуаля — смачны і карысны салат гатовы!

*тлустым шрыфтам вылучаныя акцыйныя тавары сеткі «Суседзяў», якія з 25 кастрычніка можна набыць са зніжкай: гарбуша ўсяго за 3,19 рублёў і філе сёмгі за 5,29 рублёў.
Каментары