Музыка77

Лявон Вольскі прысвяціў прэмію Freemuse Awards жонцы Ганне і сказаў са сцэны аб уціску свабоды слова ў Беларусі

У Стакгольме якраз у гэтыя дні праходзіць «Эўравізія», прыяжджаюць артысты, журналісты і слухачы з розных куткоў сьвету. Таму па дамоўленасьці з арганізатарамі конкурсу, арганізацыя Freemuse уручыла сваю прэмію на адкрытай сцэне «Eurovision Village», каб зьвярнуць увагу на тое, што ёсьць краіны, дзе перасьледуюць музыкаў. Заснавальнік Freemuse Awards Оле Рэйтоў зазначыў са сцэны, што сёлета перамог беларус Лявон Вольскі, творчасьць якога забаронена на ягонай Радзіме.

Вольскі ў сваёй прамове сказаў наступнае: «Я ўдзячны за ўвагу да маёй сьціплай пэрсоны, да маёй музычнай дзейнасьці, да майго змаганьня за дэмакратычныя каштоўнасьці ў нашай краіне. Я вельмі ўдзячны Оле Рэўтоў за тое, што ён езьдзіў на мае канцэрты па ўсёй Эўропе. І я хачу, каб вы зразумелі, што ў Беларусі ёсьць сур’ёзная праблема з свабодай слова. Прэмію прысьвячаю маёй жонцы Ганьне, якая нядаўна нас пакінула, яна была маім прадусарам і дапамагала ў праектах у самыя цяжкія часы. Дзякуй усім!».

Са сцэны «Eurovision Village» Вольскі выканаў песьню «Чужы» разам з Рэмі Эсамам, папярэднім уладальнікам Freemuse Awards. Творчасьць гэтага эгіпэцкага сьпевака таксама забаронена ў яго роднай краіне. Рэмі развучыў разам зь Лявонам беларускамоўны сьпеў літаральна за дзень у гатэльным нумары.

Лявон Вольскі стаў першым беларусам, які атрымаў міжнародную прэмію Freemuse Award, якая ўручаецца за «выдатную працу на карысьць свабоды музычнага выказваньня». Першым узнагароду атрымаў у 2008 годзе рэгі-сьпявак з Кот-д’Івуару Тыкэн Джа Факолі, якога фактычна выслалі з роднай краіны і пагражалі расправаю за песьні з крытыкаю ўладаў. Freemuse Award таксама атрымлівалі Рамі Эсам — музыка з Эгіпту, якога назвалі «сьпеваком рэвалюцыі», падчас падзеяў у Каіры ў 2011 годзе яго жорстка зьбілі пры разгоне акцыі; курдзкі музыка Фэрхат Тунч, якога за яго творчасьць прысудзілі да месячнага турэмнага зьняволеньня, а таксама Піт Сыгер, знакаміты амэрыканскі фольк-сьпявак ды грамадзкі актывіст.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць