Больш за 60 чалавек загінулі і амаль 100 атрымалі раненні ў выніку выбуху, што прагрымеў на рынку ў Садр-сіці — шыіцкім раёне Багдада.
СМІ паведамляюць, што ўзарвалася машына, начыненая выбухоўкай. У гэты момант у горадзе была гадзіна пік, таму ў зоне выбуху знаходзілася шмат людзей.
Стан многіх параненых крытычны.
Адказнасць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава». ІД і раней здзяйсняла напады ў раёнах, дзе пражываюць пераважна шыіты, якіх групоўка лічыць ерэтыкамі.
З пачатку красавіка ў Багдадзе адбылося некалькі буйных выбухаў, якія штораз забіралі жыцці дзясяткаў чалавек.
Каментары