Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

Хто нас на Эльбе абдымаў?

У выступе 9 траўня Лукашэнка нечакана згадаў пра тое, што абышоў маўчаньнем Мядзьведзеў. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

За часамі СССР Дзень Перамогі адзначалі на адзін капыл на ўсім абсягу ад Бугу да Курылаў. Зараз усё іначай. Постсавецкая прастора выяўляе надзвычайную пярэстасьць і ў стаўленьні да гэтай некалі стандартызаванай камуністычным агітпрапам даты.

Дзяржавы Балтыі — даўно адрэзаная луста. Там кажуць ня толькі пра нацысцкую, але і пра савецкую акупацыю. Маскоўскае радыё "Маяк" падкрэсьлівае: "Дзень Перамогі сёньня сьвяткуюць расейскамоўныя жыхары Латвіі".

Згадваючы ў тым самым паведамленьні пра ўрачыстасьці ў Тбілісі, маскоўскае радыё, аднак, абыходзіць маўчаньнем тое, што тамтэйшыя вэтэраны зладзілі акцыю перад расейскай амбасадай, пратэстуючы супраць палітыкі Крамля ў дачыненьні да Грузіі.

У сваю чаргу, украінскія мэдыі завастраюць увагу на тым, што Юлія Цімашэнка, адрозна ад Юшчанкі, праігнаравала шэсьце вэтэранаў у Кіеве.

Затое ў Маскве новасьпечаныя прэзыдэнт і прэм'ер былі як сіямскія блізьняты і на парадзе. Увогуле пампэзнасьць надзвычайная. Упершыню пасьля 1990 году па Краснай плошчы пусьцілі танкі ды ракетныя комплексы, а зьверху — авіяцыю. Танкі былі абутыя ў гумовыя тракі, а вайскоўцы — апранутыя ў форму ад Юдашкіна. Карацей, стыль "мілітары" зноў у модзе. Акрыялая імпэрыя дэманструе мускулы — менавіта так успрынялі гэтае затратнае шоў на Захадзе.

Дарэчы, там заўважылі: Мядзьведзеў у сваім выступе 9 траўня ні словам не абмовіўся пра ўклад саюзьнікаў.

На гэтым тле нечакана прагучаў пасаж з вуснаў Лукашэнкі на плошчы Перамогі: "Мы ніколі не дзялілі гэтую перамогу на сваю і чужую. І заўжды будзем памятаць дапамогу саюзьнікаў — краінаў антыгітлераўскай кааліцыі, удзельнікаў руху супраціву. Усіх, хто змагаўся з нацызмам".

Здавалася, зараз будзе згадана, "хто нас на Эльбе абдымаў".

Але да вэрбальнага братаньня з амэрыканцамі не дайшло. Наадварот, прамова скіравалася ў традыцыйнае рэчышча, прагучаў стандартны набор тэзаў пра сучасныя пагрозы: дыктат з боку асобных краін, што "ўявілі сябе звышдзяржавамі"; актыўнасьць НАТО; элемэнты амэрыканскай супрацьракетнай абароны… Праўда, гаварылася пра гэта без імпэту, дзяжурна. І не рабілася, як раней, выснова, што за наш подзьвіг Захад перад намі вечна на каленях стаяць мусіць, а не вучыць нейкай там дэмакратыі.

Карацей, адчувалася, што тутэйшае кіраўніцтва ўсё ж, мусіць, усьведамляе, што ў стасунках з Захадам, і найперш са Штатамі, апошнім часам і так ужо наламана зашмат дроў.

Само ж сьвяткаваньне Дня Перамогі ў Беларусі становіцца болей сьціплым, асабліва на тле маскоўскай пампэзнасьці. Напярэдадні на ўрачыстым сходзе ў гонар даты зноў, як і летась, выступіў з дакладам не прэзыдэнт, а Сідорскі. Няма і вайсковага параду.

Наўрад ці рэч у тым, што сталі эканоміць на запалках. Найхутчэй што згас імпэт, бо да сапраўднага пераасэнсаваньня Вялікай Айчыннай у праекцыі на лёс беларускай нацыі "наверсе" не гатовыя, а дзяўбці з году ў год адны і тыя ж зашмальцаваныя тэзы ўжо нецікава. Дый вэтэранаў заўважна менее. Як пласт электарату яны страчваюць значэньне. Лукашэнка ж — палітык прагматычны. Патэтыка на тэму той вайны апошнімі гадамі найчасьцей запатрабаваная падчас энэргетычных канфліктаў. "Сумеснае гніеньне ў акопах" стала аргумэнтам на карысьць таннага газу.

І ўжо амаль нікому не здаецца цынічным, што ў надакучлівай рэкляме ("Дзядуля, а ты верыў?..") ставяцца на адну роўніцу Вялікая Перамога і выпадковы, "халяўны" выйгрыш у лятарэі. Зрэшты, ці не заканамерная гэта дэградацыя зацяганай казённай рыторыкі?

А вось тэму пра тых, "хто нас на Эльбе абдымаў", сёньня, далібог, варта было б разьвіць :) Самы час згортваць апэрэткавую "вайну з Амэрыкай".

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць