Меркаванні1717

Зміцер Дашкевіч: Чым жывуць і куды рушаць рабацягі Беларусі?

Ваўкавышчына, па дарозе ідуць двое, адзін паварочваецца бокам, безнадзейна і чыста рытуальна падымае руку. Спыняюся, у машыну сядаюць абсмаленыя вясновым сонцам работнікі сяла: аднаму з дваццаць пяць, другому пад сорак. Канечне мне цікава, чым жывуць і куды рушаць рабацягі Заходняй Беларусі? Рушаць, як высьветлілася, з калгаса да дому, а жывуць…

— Якое тут жыцьцё, — адказвае старэйшы, — суцэльнае існаваньне. Налічваюць мільёны па два, ад сілы два трыста, колькі б ты дзён ні выходзіў — дваццаць ці трыццаць. Толькі за кошт сваёй гаспадаркі неяк і выжываем».

Старадарожчына, на дарозе галасуе жанчына. Спыняюся, у машыну сядае кабета сярэдняга веку. Я, ясная справа, — «што ды як, ды чаму?»

— Заробак два трыста, — сумна апавядае тая. — За хату ж плацім як за кватэру — пяцьсот тысяч, хоць і эканомім на ўсім, нават ад электрычнага імбрыка адмовіліся — перайшлі назад на газавы. А Лукашэнка кажа, што мы лайдакі, працаваць ня хочам. А мы ж працуем, толькі дай нам яе, тую працу! Цяпер ніхто не дае, не падабаецца за два мільёны рабіць — ідзі на вуліцу, нікому ты ня трэба.

Слухаеш гэтыя і іншыя гісторыі, — а ўсе яны, насуперак класіку, няшчасны аднолькава, — і, з аднаго боку, людзей вельмі шкада. Бо адпахаўшы дзень за 10 уа заробку трэба яшчэ і дома да ночы адпахаць на гародзе, каб хоць есьці было што. Пра тое, як чалавеку падняць на ногі дзіцёнка ці нават двух — мы ўвогуле маўчым. Шкада і больна, за гэты аграблены, расьцярушаны народ, які разгубленымі вачыма лыпае навокал і не разумее: як жыць і што гэта будзе далей? З аднаго боку шкада. А з другога?

— А з другога боку? — кажу я паненцы, выслухаўшы ейную споведзь. — Ці не самі хацелі ў Савецкі саюз? Ці не самі пішчалі ў дзевяностых: вярні нас у рабства, да катлоў зь мясам і цыбуляй?

Маўчыць. А што скажаш? Бо нічога няма новага пад небам. Мы ведаем біблійную гісторыю пра тое, як Майсей пад Божым кіраўніцтвам вывеў габрэйскі народ са страшэннага рабства, каб у хуткім часе ўвайсьці ў абяцаную зямлю. Але што сказалі яму тыя, якія толькі што скінулі зь сябе кайданы? Яны тут жа, пры першых выпрабаваньнях шляхам загаласілі: «Майсей, вярні нас у рабства! Вярні нас да катлоў зь мясам і цыбуляй!» Хаця не было там ніякіх катлоў і ніякага мяса — толькі бізуны і голад. Але сьвядомасьць настолькі была вычварна рабствам, што ім учорашні голад уяўляўся сытай мінуўшчынай.

Што трэба было рабіць Богу пры такім раскладзе, гвалтам весьці народ Свой у зямлю, дзе цячэ малако і мёд? Тады Бог быў бы тыранам. Але Ён даў людзям свабоду і шануе іх выбар. Вы захацелі ў рабства? Калі ласка, маеце права памерці рабамі. І яны памерлі ў пустыні — ўсе, хто хацеў назад пад ярмо імпэрыі зла.

Мы таксама памятаем і сваю гісторыю, як Бог вывеў нас з рабства савецкага. І што ледзь ні адразу пачаў крычаць народ? «Саня, вярні нас назад у турму народаў! Вярні нас да катлоў з каўбасой і цыбуляй!» Хаця многія ж памятаюць, што не было там ні катлоў, ні каўбасы — суцэльны дэфіцыт і майткі па талонах. Аж не, мроіўся дабрабыт — вычварная рабская сьвядомасьць уяўляла тое, чаго не было, абы толькі вярнуцца ў стабільную, расплянаваную на дзясяцігодзьдзі галечу.

А Госпад што, павінен быў нам навязвацца? Павінен быў гвалтам весьці нас да свабоды і дабрабыту? Не, бо Ён — гэта джэнтльмен, Які нікому і ніколі не навязваўся. Крычалі, хай сабе рабамі, але сытымі? Калі ласка, паспрабуйце. Толькі па выніку, мала таго, што рабы, але ў дадатак да ўсіх бедаў — рабы галодныя.

Але быў жа і іншы выбар. Выбар быў і ў габрэяў, якім трэба было прайсьці выпрабаваньне пустыняй — і ўвайсьці ў абяцаную зямлю, выбар быў і ва ўсіх іншых народаў, якія вырываліся з-пад ярма імпэрыі зла. Нават я магу ўзгадаць умовы, пры якіх суседняя Беларусі краіна зрабіла адзіна правільны выбар.

На двары быў год недзе 91-шы. І я, дзясяцігадовы падлетак, па адной са шматлікіх тады праграм аздараўленча-культурніцкага характару выбіраўся ў сваю першую замежную паездку — у Польшчу. Бацькі, савецкія журналісты, зьбіралі мяне як на вайну. Я нічога не разумеў, але дакладна адбілася ў памяці тое, што мне грузілі ў валізу: рушнік вафельны, нейкі новы кран вадаправодны, яшчэ чагосьці там і… пачак соды! Карл, пачак соды! — каб я ўсё гэта прадаў галодным і сірым палякам. Пра тое, як быў арганізаваны і як адбываўся гандаль — асобная гісторыя. Але што вы думаеце? Прадаў я ўсё — усё, разам з пачкам соды!

А дзе цяпер Польшча і дзе Беларусь? Хоць выходзілі мы з аднаго палону, але праз дваццаць пяць год апынуліся ў розных сусьветах.

Палякі, а разам зь імі іншыя эўрапейскія краіны, што вырваліся з савецкага ярма выбралі шлях Праўды, які хоць і рушыць праз пустыню, але вядзе да абяцанай зямлі. Мы, пры першых жа кроках па сухім пясочку, загаласілі «хто-небудзь, але вярні нас у рабства!»

Што ж, Госпад — найдасканалейшы джэнтльмен. Ён яшчэ ніколі і нікому не навязваўся. Толькі рабы забываюць спрадвечны ўрок гісторыі. Хто паміж мясам і свабодаю выбірае мяса, той па выніку ня мае ні мяса, ні свабоды.

Абяцаная зямля з-за няверства габрэяў чакала іх сорак год. Колькі год чакае нас наша абяцаная зямля? Дваццаць два? Сто? Чатырыста пяцьдзесят? Можа досыць ужо блукаць? Можа час ужо пакаяцца ў рабскай сьвядомасьці і ісьці да абяцанай зямлі? Мяркую, надыходзіць час выбірацца, час ісьці на свабоду. 

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску забароняць аплачваць штраф за безбілетны праезд на месцы наяўнымі5

«Тры дні таму яе бачылі ў зграі». Беларуска прынесла сабачку на аперацыю ў ветклініку і ўжо месяц не можа яе знайсці1

«Вайсковай падаплёкі няма, да вайны не рыхтуем». У школах расказалі пра навучанне дзяцей кіраванню дронамі4

Ваенкар заявіў, што расіяне пад Дабраполлем апынуліся ў мяшку1

Украінскія атакі па расійскіх НПЗ вывелі з ладу каля 17% магутнасцяў1

Дзіцячы садок у Талачынскім раёне закрываць не будуць. Бацькі звярталіся да Лукашэнкі, і ён іх вырашыў пачуць1

З Украіны ў Іспанію вярнулі сабаку загінулага іспанскага добраахвотніка. Іспанскі консул асабіста шукаў яго1

Прэзідэнт Польшчы ўнёс у сейм праект закона, які радыкальна павялічвае тэрмін атрымання грамадзянства19

Стала вядома пра арышт журналіста Паўла Дабравольскага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць