Грамадства

Два першыя класы з беларускай мовай навучання могуць быць створаны ў Магілёве

У школах № 1 і № 34 Магілёва, магчыма, будуць створаны два першыя класы з беларускай мовай навучання. Пра гэта было заяўлена 26 мая на пасяджэнні круглага стала прадстаўнікоў мясцовай улады і грамадскасці, які прайшоў у абласным цэнтры.

Круглы стол на тэму «Аб мерах па папулярызацыі беларускай мовы ў сферы адукацыі» быў ініцыяваны Магілёўскай гарадской арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы» і праведзены ў сярэдняй школе № 1. У ёй на працягу ўжо шасці гадоў навучаецца на беларускай мове адзіная ў Магілёве вучаніца Ялінка Салаўёва.

У ходзе круглага стала намеснік начальніка гарадскога ўпраўлення адукацыі Таццяна Кандрацьева заявіла, што ў Магілёве ёсць усё неабходнае для вывучэння беларускай мовы і ўзровень яе выкладання «даволі высокі». У некаторых школах беларуская мова вывучаецца паглыблена.

Прысутным былі прадэманстраваны два відэафільмы, закліканыя падкрэсліць, што беларуская мова ў Магілёве жыве і развіваецца, а таксама тое, што «беларуская мова — мова будучыні».

Пра тое, якая праца па вывучэнні беларускай мовы праводзіцца ў яслях-садку № 116 распавяла яго загадчыца Алена Крукоўская. У адрозненне ад Кандрацьевай, яна выступала на рускай мове, хоць сцвярджала, што ў яе дашкольнай установе раз на тыдзень па чацвяргах усе, у тым ліку адміністрацыя, размаўляюць па-беларуску. Калі старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў спытаў яе, чаму яна не выступае па-беларуску і на пасяджэнні, прысвечаным беларускамоўнай адукацыі, чыноўнікі сталі запэўніваць яго, што Крукоўская валодае беларускай мовай.

Па сцвярджэнні дырэктара сярэдняй школы № 34 Ігара Якіменкі, нарматыўныя акты дазваляюць не толькі ствараць класы з беларускай мовай навучання, рэалізуючы адпаведнае права грамадзян, але і не выключаюць магчымасці стварэння беларускамоўнай групы ў рускамоўным класе. У ёй вучні, для якіх бацькі выбралі беларускую мову навучання, маглі б вывучаць частку прадметаў на беларускай, а частку на рускай мове. На думку Якіменкі, у такім выпадку беларускамоўныя вучні лепш бы сацыялізаваліся.

«Сацыялізацыя — не праблема нават для дзіцяці, якое навучаецца адно ў класе», — заявіў бацька Ялінкі Салаўёвай Дзмітрый Салаўёў. На яго думку, стварэнне такіх змяшанамоўных класаў ускладніць для дзяцей засваенне матэрыялу.

«Калі некаторыя прадметы вывучаюцца па-беларуску, а астатнія па-руску, то такое «беларускамоўнае навучанне» не мае сэнсу. Калі ствараць беларускамоўны клас, то ён павінен быць беларускамоўным па ўсіх прадметах», — заявіла БелаПАН Галіна Турандзіна, якая хоча аддаць сваю дачку вучыцца па-беларуску.

У выніку абмеркавання было прынята рашэнне, у прыватнасці, актывізаваць інфармаванне грамадскасці аб магчымасці беларускамоўнага навучання з першага класа ў школах № 1 і № 34 Магілёва, пашырыць практыку беларускамоўных дзён у дашкольных установах.

Алег Дзьячкоў мяркуе, што пасля гэтага круглага стала «нешта будзе рабіцца», указваючы на тое, што многае, аб чым гаварылася на аналагічным папярэднім круглым стале ў верасні 2015 года, засталося нявыкананым. Да прыкладу, нават сённяшні круглы стол намячаўся на студзень, але да таго часу, пакуль актывісты не звярнуліся да намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі, ніжэйшыя чыноўнікі не бралі на сябе адказнасці па яго правядзенні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца6

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі16

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць