Аўто

Паркоўку аўтамабіляў на некаторых вуліцах Мінска абмяжуюць перад 3 ліпеня

У сувязі з рэпетыцыяй і правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці, ДАІ папярэджвае аб абмежаванні паркоўкі на некаторых вуліцах Мінска, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Анастасія Радзько.

Так, з 14.00 29 чэрвеня да 07.00 30 чэрвеня будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту па вул. Гвардзейскай ад прасп. Машэрава да прасп. Пераможцаў, а таксама па вул. Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да прасп. Пераможцаў. Акрамя таго, нельга будзе паркавацца па вул. Грыбаедава ад прасп. Машэрава да вул. Ігнаценкі і па вул. Тарханава ад вул. Гвардзейскай да вул. Грыбаедава. На паркоўцы каля дома №41 па прасп. Пераможцаў (побач з хімчысткай «Ззянне») будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту па прасп. Машэрава ад вул. М. Багдановіча да вул. Ціміразева, а таксама паркоўка па вул. Сапёраў ад вул. Ціміразева да прасп. Пераможцаў, уключаючы прыдарожныя паркоўкі.

З 14.00 2 ліпеня да заканчэння святочных мерапрыемстваў будзе забаронена паркавацца па вул. Гвардзейскай ад прасп. Машэрава да прасп. Пераможцаў, па вул. Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да прасп. Пераможцаў. Таксама паркоўка аўтатранспарту будзе забароненая па вул. Грыбаедава ад прасп. Машэрава да вул. Ігнаценкі, па вул. Тарханава ад вул. Гвардзейскай да вул. Грыбаедава. На паркоўцы каля дома №41 па прасп. Пераможцаў будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту па прасп. Машэрава ад вул. М. Багдановіча да вул. Ціміразева і па вул. Сапёраў ад вул. Ціміразева да прасп. Пераможцаў, уключаючы прыдарожныя паркоўкі.

Дзяржаўтаінспекцыя Цэнтральнага раёна Мінска рэкамендуе кіроўцам ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары месца для прыпынення і стаянкі і настойліва просіць кіроўцаў, у выпадку вымушанага прыпынення ў названых месцах, пакідаць пад лабавым шклом кантактны тэлефон для сувязі. Будзе працаваць эвакуатар.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць