Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам у выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля з загараджальным металічным брусам адбылося ў Баранавіцкім раёне, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя здарылася вечарам 1 ліпеня на 235-м км аўтадарогі М-1 / Е-30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі.
Паводле папярэдняй інфармацыі жыхар Мінска 1957 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Фіят Брава», здзейсніў наезд на загараджальны металічны брус, размешчаны злева па ходзе руху аўтамабіля. У выніку сутыкнення жонка кіроўцы, якая знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні, загінула на месцы ДТЗ.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.


Каментары