Грамадства4646

Былы начальнік аддзела архіву КДБ Валахановіч: Расціслаў Лапіцкі — гэта тэрарыст

 Кандыдат гістарычных навук, начальнік спецыялізаванай кафедры Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі Ігар Валахановіч выступіў з артыкулам «Тэрарыстычная дзейнасць антысавецкіх падпольных беларускіх структур у другой палове 1940-ых – пачатку 1950-ых гадоў». У гэтай публікацыі Валахановіч называе тэрарыстамі беларускія патрыятычныя арганізацыі, што ўтварыліся пасля сканчэння Другой сусветнай вайны.

Валахановіч называе лічбу ў 35 тысяч беларусаў, якія ў час вайны бралі ўдзел у розных калабаранцкіх арганізацыях, як Саюз беларускай моладзі, Беларуская народная самапомач, Беларуская краёвая абарона, Беларуская незалежніцкая партыя. На думку гісторыка, менавіта сябры гэтых арганізацый склалі ядро пасляваенных антысавецкіх суполак і арганізацый.

«У праграмна-статутных дакументах антысавецкіх беларускіх арганізацый замацоўваліся пункты, які прадугледжвалі тэрор як сродак дасягнення палітычных мэтаў. Шматлікія антысавецкія беларускія структуры і іх удзельнікі актыўна рэалізоўвалі гэтыя пункты на практыцы», — піша Ігар Валахановіч.

У 1946 годзе ў Баранавічах Генадзем Казаком была заснаваная арганізацыя з назвай «Саюз вызвалення Беларусі». У статуце арганізацыі адзначалася, што адзіным сродкам вызвалення беларускага народу ад нацыянальнага прыгнёту з’яўляецца рэвалюцыя, а адной з форм падпольнай дзейнасці – тэрор.

Апавядаецца таксама пра антысавецкую арганізацыю «Чайка», што ўтвораная ў 1946 годзе Васілём Супруном у Слонімскім раёне.

Ніякіх тэрарыстычных актаў і забойстваў ні сябры СВБ, ні «Чайкі» не здзяйснялі, аднак іх усё адно ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

Тое самае тычыцца смаргонскага падлетка Расціслава Лапіцкага. Валахановіч піша, што Лапіцкі ставіў перад сабой задачу правядзенне антысавецкай агітацыі і тэрактаў у дачыненні савецкага-партыйнага актыву.

Дзевяць гадоў таму гісторык Міхась Чарняўскі выдаў кнігу, прысвечаную Расціславу Лапіцкаму. Чарняўскі сцвярджаў, што не ведаў у постваенным беларускім падполлі больш моцнай асобы за Лапіцкага. «У іх быў толькі антыкамунізм», — казаў Чарняўскі. Валахановіч прыводзіць прыклад, што групоўка Лапіцкага распаўсюдзіла ў Мядзельскім раёне 20 антысавецкіх улётак з заклікамі ўзброенай барацьбы з савецкай уладай. Праз нейкі час каля тысячы друкаваных улётак было расклеяна ў Смаргоні. Групу атрымалася выкрыць праз правакатара МГБ. У выніку Лапіцкі быў прысуджаны да расстрэлу.

«На вялікі жаль, гістарычныя ўрокі ўлічаныя не ўсімі. І сёння многія з указаных вышэй падпольных арганізацый і іх кіраўнікоў падымаюцца на шчыт асобнымі лідарамі палітычных беларускіх партый і арганізацый. Робіцца спроба гераізацыі бясслаўнага мінулага і ўяўных герояў», — прыходзіць да высновы Ігар Валахановіч.

І праз 70 гадоў пасля згаданых падзей акцэнты не мяняюцца. Ігар Валахановіч мяркуе, што гэтыя падлеткі былі тэрарыстамі і небяспечнымі для грамадства элементамі, хаця ва ўсіх суседніх кранах стаўленне да падобных актывістаў перагледжанае. Гэтыя юнакі не здзяйснялі забойстваў і падрываў, яны востра адчувалі несправядлівасць таго, што Беларусь не мела магчымасці развівацца самастойна. У СССР таго часу не магло быць альтэрнатыўных пазіцый, не магло быць легальных патрыятычных суполак, таму моладзь арганізоўвалася ў падпольныя. Іх марай была самастойная Беларусь. Хіба гэта жаданні злачынцаў і катаў?

Ігар Валахановіч — былы начальнік аддзела архіву КДБ. Ад 2011 года ён працуе ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі КДБ.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць