Кіно

У Галівудзе сабраліся экранізаваць гульню пра пакемонаў

Галівудская кінакампанія Legendary Entertainment атрымала правы на экранізацыю гульні пра пакемонаў.

Кампанія, якая адказвае за стварэнне фільмаў «Гадзіла», «Свет Юрскага перыяду» і «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды», купіла правы на экранізацыю у Pokemon Company на фоне ўсплёску папулярнасці пакемонаў з-за выхаду гульні для смартфонаў Pokemon Go.

pcadvisor.co.uk

Здымкі паўнаметражнага фільма з удзелам як рэальных акцёраў, так і анімацыйных персанажаў пачнуцца ў 2017 годзе. Паводле дадзеных СМІ, першы фільм будзе заснаваны на гульні Nintendo «Вялікі дэтэктыў Пікачу». Іншыя дэталі пакуль трымаюцца ў сакрэце.

У бясплатнай гульні Pokemon Go для смартфонаў карыстальнікі шукаюць пацешных монстраў, якія былі раскіданыя ў віртуальным свеце, накладзеным на карту навакольнай мясцовасці.

Змешванне рэальнай рэчаіснасці і фантастычных элементаў прынесла гульні неімаверную папулярнасць.

Колькасць штодзённых карыстальнікаў гульні ацэньваецца амаль у шэсць мільёнаў чалавек. Паводле дадзеных аналітычнай кампаніі SimilarWeb, у сярэднім гулец праводзіць за гульнёй 43 хвіліны і 23 секунды ў дзень. Гэта больш, чым сярэдні карыстальнік штодня праводзіць у такіх праграмах, як WhatsApp, Instagram або Snapchat.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць