Кіно1111

Новы фільм з Ды Капрыа ідзе амаль тры гадзіны, а сцэнар да яго пісаўся 20 гадоў. Ці варта глядзець?

У Беларусі з 2 кастрычніка выходзіць у пракат адзін з самых чаканых фільмаў года. Гаворка пра трылер «Бітва за бітвай» (One Battle After Another) з шалёным акцёрскім складам. Расказваем, якім атрымаўся праект.

Фота: кадр з трэйлера

Пол Томас Андэрсан — легенда сярод галівудскіх рэжысёраў. Ужо 28 гадоў ён здымае стужкі, якія робяцца класікай: напрыклад, «Ночы ў стылі бугі» (1997) пра росквіт і падзенне маладога порнаакцёра, «Магнолія» (1999) з Томам Крузам у ролі сэкс-гуру ці «Майстар» (2012) — псіхалагічная драма пра ветэрана, які трапіў у секту.

Андэрсан выпускае новыя працы раз на некалькі гадоў, і гэта заўжды падзея. Пра яго цяперашні фільм, «Бітва за бітвай», загаварылі яшчэ некалькі гадоў таму, тым больш што стужка вылучаецца нават сярод прац Андэрсана. Праект пацягнуў на бюджэт у 130‑175 мільёнаў даляраў, прытым што звычайна яго стужкі не даражэйшыя за 40 мільёнаў.

Пра што ж гэтая маштабная карціна? Знялі яе па рамане «Вайнленд» Томаса Пінчана пра расколатую Амерыку пасля 1960-х, дзе былыя радыкалы, стукачы і іх дзеці спрабуюць зразумець мінулае і тое, што здарылася з краінай. У галоўныя зоркі паклікалі Леанарда Ды Капрыа — кажуць, толькі яго праца ўжо абышлася ў 20 мільёнаў даляраў.

Атрымалася амаль трохгадзіннае палатно, якое ахоплівае гісторыю ў некалькі дзесяцігоддзяў. Яна пачынаецца, калі мы знаёмімся з групоўкай радыкалаў пад назвай French 75 — цікава, што гэтак жа называюць кактэйль з джына, шампанскага і лімоннага соку.

У гэтай групоўцы ёсць Боб (Ды Капрыа), спецыяліст па выбухоўцы, які змагаецца за перамогу рэвалюцыі разам са сваёй дзяўчынай Перфідыяй (Тэяна Тэйлар). Яны нібыта дзве супрацьлегласці: Перфідыя ашалела апантаная рэвалюцыйнай барацьбой, а Боб — практычны і трохі мяккацелы, хаця і ён не можа жыць без French 75.

Фота: кадр з трэйлера

Калі Боб і Перфідыя разам з баявымі таварышамі налятаюць на ўстанову для ўтрымання імігрантаў, дзяўчына знаёміцца з палкоўнікам Стывенам Локджа (Шон Пен). Локджа не менш апантаны, чым яна сама, і паміж імі нараджаецца пачуццё, але цяжка назваць каханнем той жывёльны запал. 

Хутка ў Боба і Перфідыі нараджаецца дачка. Мацярынскага інстынкту ў Перфідыі і блізка няма: як і раней, яна бяжыць на радыкальныя акцыі. Адна з такіх акцый ідзе не па плане, і пасля гэтага маленькая Шарлін застаецца без маці.

Далей мы сустракаем яе падлеткам. Боб вырашыў пакінуць барацьбу ў мінулым і спрабуе быць добрым бацькам, а Шарлін — цяпер яе клічуць Уіла (Чэйз Інфініці) — асвойвае каратэ і заводзіць сяброў. Локджа, расіст і ксенафоб, тым часам знаходзіць таемную арганізацыю падобных да сябе, куды не прымаюць мужчын, якія мелі сувязь з жанчынамі іншай расы.

Жыццё ідзе спакойна, пакуль на вечарыне Уіла не сустракае жанчыну, якая чамусьці ведае пароль French 75. Цяпер зменіцца ўсё.

Фота: кадр з трэйлера

Андэрсан паставіўся да сваёй новай стужкі надта скрупулёзна. Сцэнар ён пісаў 20 гадоў, а саму стужку здымаў на дарагія камеры Vistavision — фармат залатых часоў Галівуда, які дае глыбокую і дэтальную карцінку.

І нягледзячы на тое, што сцэнар задуманы не ўчора, Андэрсан трапіў з новым фільмам у нерв часу. «Бітва за бітвай» — эпас пра міграцыю, расізм і ксенафобію, то-бок усё тое, што займае шмат месца ў амерыканскім дыскурсе з часоў вяртання Трампа. Але ёсць там і іншыя грані: напрыклад, лінія бацькоўства, якое атрымліваецца ў Боба не надта ўдала (перашкаджаюць наркотыкі і алкаголь), але ўсё ж дастаткова, каб рызыкаваць жыццём дзеля дачкі.

А яшчэ «Бітва за бітвай» — гэта сапраўды смешнае кіно. Вас не пакінуць абыякавымі эпізоды, дзе Боб спрабуе высветліць па тэлефоне ў French 75 важныя даныя, але не можа, бо не памятае адказ на, здавалася б, дробнае пытанне-пароль. У рэвалюцыянераў служба падтрымкі таксама дрэнна працуе.

Калі і можна знайсці ў гэтай стужцы мінус, дык гэта тое, што яна наскрозь андэрсанаўская (вядома, калі некага гэта засмучае). Пол Томас зноў выкарыстоўвае ўсё тое, што любіць у кіно: доўгія цякучыя планы, шматслойны сюжэт, поўны псіхалагізму, рэферэнсы да сацыяльных праблем і тонка прадуманы саўндтрэк.

Фота: кадр з трэйлера

На буйным кінарэсурсе Rotten Tomatoes «Бітва за бітвай» мае на момант прэм'еры фантастычны рэйтынг 98%, і фільм ужо называюць адным з фаварытаў сёлетняга сезону «Оскара». Тую ўзнагароду, аднак, рэдка даюць фільмам, што правальваюцца ў пракаце, і не ўсе вераць, што «Бітва за бітвай» з яе слабым маркетынгам акупіцца.

Але што б ні чакала гэты фільм, Пол Томас Андэрсан зняў «Бітву за бітвай» так, як здымаюць кінакласіку. Здаецца, у фільма ўсе шансы, каб набыць такі статус.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Woodoo Cult
    01.10.2025
    Не, не варта.
  • Не лепшы яго фільм, але карысна паглядзець
    01.10.2025
    У Таранціна быў фільм, аб тым што стары Галівуд памёр і жыве толькі ў мроях.

    Я ня ведаю матывацыі ПТА, але атрымаўся люстэрка Галівудскага virtue signaling. Усе персанажы (а да таго іх граюць артысты, якія дзесяцігоддзі кар'еры займаліся барацьбой за ўсё добрае і бягучую агенду) абсалютна агідныя асобы, дробязныя эгацэнтрычныя паразіты.

    Калі ў ў канцы Аднойчы ў Галівудзе ты хочаш пайсці разам з Ды Капрыа ў тую краіну мрояў на халме, у канцы Бітвы за бітвай адзінае пытанне: чаму яны ўсе яшчэ не здохлі?
  • от Ди сияние исходит
    01.10.2025
    Хрыч, Братан, это просто фабула, это вторично, хоть о котиках, хоть о наркотиках, главное здесь это актёрская игра, эмоции в кадре, главное здесь это Ди, он помазан Господом на актёрство, Ди надо смотреть, когда Господь даёт такой шанс, а фабула это только фабула..не смурфись...

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі1

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі1

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць