Улада99

Літва накіравала Беларусі ноту з запытам пра вынікі расследавання інцыдэнту на АЭС

Літва накіравала Беларусі чарговую ноту, у якой запытвае вынікі расследавання нядаўняга інцыдэнту на АЭС, якая будуецца, паведамляецца на сайце літоўскага МЗС.

28 ліпеня ў міністэрства была выкліканая часовая павераная ў справах Беларусі ў Літве Людміла Татарыновіч. Ёй уручылі ноту і папрасілі «як мага хутчэй падаць падрабязную інфармацыю аб трэцім інцыдэнце, што, як мяркуецца, адбыўся пры будаўніцтве Астравецкай атамнай электрастанцыі».

Дыпламатычныя меры, адзначылі ў МЗС Літвы, былі прынятыя пасля таго, як беларуская прэса апублікавала інфармацыю пра інцыдэнт, які здарыўся 10 ліпеня на Беларускай АЭС і падчас якога, верагодна, быў пашкоджаны корпус атамнага рэактара. «Гэты інцыдэнт разглядаецца Літвой як асабліва небяспечны і здольны выклікаць незваротныя адмоўныя наступствы для бяспекі АЭС, што будуецца», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, у ноце Літва прапануе Беларусі заснаваць міжнародную камісію экспертаў для аналізу вынікаў гэтага расследавання і давання рэкамендацый, а таксама выказвае занепакоенасць адносна празрыстасці праекта БелАЭС, недахопу культуры бяспекі і неадпаведнасці міжнародным стандартам па атамнай бяспецы і ахове навакольнага асяроддзя, недастатковай ролі рэгулятара ядзернай бяспекі Беларусі і генеральнага падрадчыка будаўніцтва пры арганізацыі бяспекі будаўнічых работ.

«Беларусь яшчэ раз закліканая запрасіць незалежных міжнародных экспертаў у мэтах ацэнкі прыдатнасці пляцоўкі Астравецкай АЭС, будаўнічых работ і іх якасці», — паведамляюць у знешнепалітычным ведамстве суседняй дзяржавы.

Акрамя таго, паведамляецца, што міністры замежных спраў, энергетыкі і навакольнага асяроддзя Літвы накіравалі ліст намесніку старшыні Еўракамісіі Марашу Шафчовічу і камісару па энергетыцы Арыясу Каньетэ, у якім праінфармавалі пра інцыдэнт і папрасілі актыўнага ўмяшання ЕС у вырашэнне пытання ядзернай бяспекі, важнага для ўсяго рэгіёна.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус таксама звярнуўся з лістом да генеральнага сакратара МАГАТЭ Юкія Амана, у якім падкрэсліў важную ролю гэтай арганізацыі ў захаванні ядзернай бяспекі падчас ажыццяўлення Беларуссю праекта АЭС, а таксама папрасіў агенцтва ўдзельнічаць у расследаванні інцыдэнтаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў16

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»10

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай5

Названы найлепшы пад'езд у Мінску4

Як вучыць дзяцей карыстацца штучным інтэлектам?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць