Свет33

У Таджыкістане будуць штрафаваць журналістаў за парушэнне нормаў мовы

Камітэт па мове і тэрміналогіі пры ўрадзе Таджыкістана вырашыў штрафаваць журналістаў, якія парушаюць нормы таджыкскай мовы.

Памер штрафу для фізічных асоб складае ад 75 да 100 даляраў, для юрыдычных асоб або чыноўнікаў — ад 150 да 200 даляраў у мясцовай валюце.

Як паведаміла кіраўнік камітэта па мове Гаўхар Шарыфзода, журналісты сталі часта ўжываць не зразумелыя для простых людзей словы.

«Некаторыя журналісты ўжываюць у сваіх матэрыялах да 10 такіх слоў. Яны ж не зразумелыя простаму чытачу, гледачу, слухачу. Пры гэтым груба парушаюцца нормы дзяржаўнай мовы. У нас ёсць граматыка, правілы правапісу, патрабаванні захавання нормаў дзяржаўнай мовы, якія мы абавязаныя выконваць», — заявіла старшыня камітэта па мове і тэрміналогіі пры ўрадзе краіны Гаўхар Шарыфзода.

У камітэце будзе створаная спецыяльная група, якая будзе праглядаць тэлеперадачы і слухаць радыёпраграмы, а таксама чытаць газеты з мэтай выяўлення парушэнняў.

Чыноўнікі камітэта маюць намер сустрэцца з кіраўніцтвам ўсіх дзяржаўных і прыватных СМІ, каб абмеркаваць пытанне аб важнасці захавання нормаў таджыкскай мовы.

Нагадаем, у канцы красавіка ўлады Таджыкістана афіцыйна забаранілі рэгістраваць імёны па бацьку і прозвішчы на рускі манер.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам18

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі36

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі16

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць