Грамадства3030

«Стоп, які Жэня? Хто тут жыве?» У Мінску ў кватэру ўкраінкі памылкова ўварваліся міліцыянты

У кватэру ў Менску на праспэкце Пераможцаў, якую наймае ўкраінская сям'я, уварваліся міліцыянты. Потым выявілася, што памылкова. Пра гэта распавяла ў фэйсбуку Натальля Кукаба (Домнікава).

«У 10:29 званок у дзьверы, я бачу на экране дамафона твар незнаёмага мужчыны і грубы пастаўлены голас. Гэта міліцыя.

Я кажу ў слухаўку: «Адчыняць ня буду, бо дома адна і чую, што вы не адзін. Таму пакажыце ў камэру дакумэнты, я патэлефаную ў міліцыю і ўдакладню, ці вы гэта».

Я не пасьпела дагаварыць, як некалькі ног пачалі выбіваць тоўстыя браніраваныя дзьверы.

Суседзі пусьцілі іх у тамбур, дом гранічна элітны. Яны вельмі хваляваліся, калі хтосьці не зачыняў тамбур. Відэаназіраньне, кватэры па 300—400 тысяч даляраў, насупраць палац прэзыдэнта.

Я папрасіла іх агучыць прычыны такіх паводзінаў, але міліцыя працягвала. Я ўжо праз дрыжачыя губы прасіла іх удакладніць, у чым прычына, я грамадзянка іншай дзяржавы і ня ў курсе, што ўсё яшчэ можна так выбіваць дзьверы, не агучваючы прычыны.

Суседзі пачалі крычаць — гэта і праўда міліцыя, і я прыняла ўвесь гэты сюр, дзьверы б усё роўна выбілі. Мяне выштурхнулі і зайшлі».

Пакуль трое міліцыянтаў выбівалі дзьверы, Натальля пасьпела патэлефанаваць мужу. Потым няпрошаныя госьці адабралі ў гаспадыні тэлефон, селі за стол на 9 пэрсон у гасьцёўні пісаць нейкія паперы.

Далей Натальля распавяла:

«Я была ў футболцы са Ст'юі Грыфінам і шкарпэтачках, не сунімалася і патрабавала агучыць прычыны, казала пра свае грамадзянскія правы, патрабавала паказаць дакумэнты не з адлегласьці ў мэтар, я дрэнна бачу. Я пыталася ў суседзяў, як яны могуць маўчаць, калі гэта абсалютна супрацьзаконнае ўварваньне ў мой дом, заўтра з вамі будзе тое ж самае. Вы панятыя чаго? Ідзіце выклічце міліцыю, як, як вы можаце дапускаць такое, гэта ж ваша краіна.

Яны пачалі нешта пісаць, папрасілі адзецца, я адмовілася, таму што не давяраю ім і суседзям таксама, не пакіну іх адных».

Патэлефанаваць у міліцыю Натальлі не далі. Жанчына патрабавала, каб міліцыянты нічога не рабілі, пакуль не прыедзе Жэня (муж), юрыст, прадстаўнік кансуляту, гаспадар кватэры.

«Адзін нагадаў пра кайданкі, другі ўсьміхнуўся, уявіўшы, як я іх буду ўтрымліваць, трэці, які афармляў ператрус, сказаў — стоп, які Жэня? Хто тут жыве?

Далей яны зрабілі ласку паказаць раздрукаванае фота злачынцы, я ня ведаю, хто гэта.

Гэта аказалася памылкай, за хвіліну да СІЗА і пераварочваньня кватэры, яны нават не папрасілі дакумэнты.

Прыехаў Яўген і з каменным тварам пагутарыў зь імі, я нарэшце змагла расплакацца», — піша Натальля.

Міліцыянты паглядзелі нарэшце пашпарты Яўгена і Натальлі, дамову арэнды. Тады міліцыянты папрасілі прабачэньня і выйшлі з кватэры.

«Цяпер мне ня так саркастычна ад навін пра арышт лекара, а потым выявілася — не таго лекара.

Цяпер я ведаю цану чыстых вуліц і дзяржавы міліцыянтаў. І больш за тое, цяпер мяне ня так раніць унутраная авечка, якая жыве ў кожным беларусу, які калі не абыякавы ці «як бы чаго ня выйшла», то пачне паддобрывацца, замест таго каб уламіць.

Бо нават я выглядала недарэчна са сваім веданьнем кодэксаў, правоў…»

Натальля зьбіраецца абскардзіць уварваньне міліцыі ў кватэру.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць