Гісторыя4646

25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус

25 гадоў таму было аб'яўлена, што вядомы палітычны і вайсковы дзеяч Польшчы, кіраўнік польскай дзяржавы Язэп Пілсудскі (1867 — 1935) з'яўляецца беларусам.

Сенсацыйную інфармацыю ў кастрычніку 1991 года паведаміла БЕЛТА, яе падхапілі ўсе тагачасныя беларускія СМІ. Адзначалася, што ў Галоўным архіўным упраўленні Рэспублікі Беларусь «знойдзены дакумент, які абвяргае існуючую думку, што вядомы палітычны дзеяч Польшчы 20-х — 30-х гадоў Юзаф Пілсудскі быў палякам».

У пратаколе допыту 19-гадовага рэвалюцыянера 10 сакавіка 1887 года пазначана, што Пілсудскі сказаў: па нацыянальнасці ён беларус.

Пазней прафесар Аляксандр Хацкевіч у сваім артыкуле «Юзэф Пілсудскі. Беларус ці паляк?» працытаваў той дакумент: «Завуць мяне Осіп Осіпавіч Пілсудскі; ад роду маю 19 гадоў; паходжанне і народнасць дваранін, беларус…». Гісторык дапускаў, што род Пілсудскіх меў «беларускую каталіцкую галіну». Сам Язэп, які нарадзіўся на Віленшчыне, валодаў беларускай мовай і выступаў на ёй перад беларускай аўдыторыяй.

У той жа час Хацкевіч адзначаў, што «нельга ідэалізаваць пратакольны адказ Пілсудскага ў час допыту аб тым, што ён «беларус», паколькі «ілжывыя адказы арыштаваных да рэвалюцыі па палітычных матывах рэвалюцыянераў, з мэтай збіць з панталыку паліцыю, добра вядомы».

Зацемка ў мінскай газеце «Добры вечар» ад 31 кастрычніка 1991 года.
Артыкул у газеце «Чырвоная змена» ад 28 снежня 1993 года.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА1

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА1

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць