Улада

Касьпяровіч на волі

Хлопец адседзеў тэрмін у адной камэры з крымінальнікамі, у тым ліку рэцыдывістамі.

Хлопец адседзеў тэрмін у адной камэры з крымінальнікамі, у тым ліку рэцыдывістамі.

28 красавіка а 17.15 з Жодзінскай турмы №8 на волю выйшаў датэрмінова вызвалены моладзевы актывіст Зьміцер Касьпяровіч.

Затрыманы 17 студзеня падчас таго, як сарваў сьцяг зь Менгарвыканкаму, ён правёў за кратамі 3 месяцы і 11 дзён. Асуджаны на 5 месяцаў турэмнага зьняволеньня, ён мусіў выйсьці ў чэрвені.

Кароткастрыжаны схуднелы Зьміцер выйшаў на волю адным з апошніх у групе датэрмінова вызваленых: агулам у той дзень вызвалялася каля 20 чалавек. Першыя пытаньні Касьпяровіча былі пра палітыку: «Што было на Чарнобыльскім шляху? Ці многа было народу? Міліцыянты мне сказалі, што нібыта Мілінкевіча пасадзілі...» Касьпяровіч кажа, што «20 дзён пераседзеў», бо, згодна з законам, умоўна-датэрмінова яго мусілі вызваліць раней.

Першае пачуцьце – радасьць, што нарэшце вызваліўся: «Тры з паловай месяцы ня бачыў волі, бачыў адны сьцены ў камэры – толькі ў дворык выводзілі. Рэжым тут дастаткова жорсткі: а 6-й – пад’ём, а 10-й – адбой, удзень спаць нельга. Таму хочацца ў першую чаргу паспаць. Дзіўнавата троху бачыць вялікую прастору, дзіўнавата троху пачуваюся».

Пра падзеі ў краіне Зьміцер меў толькі тую інфармацыю, што пераказвала маці: «Тэлевізара ў камэры няма, газэты не перадавалі – толькі тыя, што заказным лістом. Я меў спатканьне з маці і ведаў, што каля 200 чалавек было завезена сюды ў турму. Іншая справа, што ў іншых камэрах гэтага ня ведалі. Газэты даходзілі, аднак некаторыя – ня цалкам, а толькі частка газэты».

Сваіх плянаў на будучыню Касьпяровіч не хавае: «Тое самае, што рабіў да таго, як мяне пасадзілі. Напэўна, буду займацца турыстычнай дзейнасьцю. Ёсьць яшчэ такія пляны: вучыцца ў Беластоку, працягваць адукацыю, хацелася б пачаць працаваць над магістарскай дысэртацыяй».

Разам з тым ад далейшай грамадзка-палітычнай дзейнасьці Зьміцер Касьпяровіч, унук рэпрэсаванага, не адмаўляецца: «Мая пазыцыя не зьмянілася, яна нават больш умацавалася».

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву42

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць