Літаратура22

Паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай сёлета атрымаў Сяргей Прылуцкі

24 траўня ў Варшаве прайшла цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай — важнай узнагароды ў галіне беларускай паэзіі. Сёлета пераможцам стаў Сяргей Прылуцкі з кнігай «Нічога нястрашнага». Журы адзначыла яго за «голас чалавечай любові ў час вайны і бесчалавечнасці», піша Reform.news.

Зборнік складаецца з трыццаці вершаў, якія паэт пачаў пісаць ва Украіне ў 2022 годзе. Гэтыя тэксты адлюстроўваюць жыццё падчас вайны і з'яўляюцца своеасаблівым дзённікам акупацыі. Асобнае месца ў кнізе займаюць лісты да малога сына, якія дапамагаюць аўтару захаваць чалавечнасць у жахлівых умовах.

Прылуцкі цяпер служыць ва ўкраінскім войску, таму на цырымоніі замест яго выступіў Віталь Рыжкоў, які і зачытваў яго вершы. Узнагароду перадалі прадстаўніку паэта.

Уручэнне прэміі прадстаўніку Сяргея Прылуцкага. Фота: reform. news

У фінал прэміі, акрамя кнігі Прылуцкага, увайшлі:

  • «Момант цішыні» (аўтарка Надзея Амельчанка — удзел ананімны);
  • «Дзікае паляванне караля Стаха: Вершы да оперы» Андрэя Хадановіча.

Журы прэміі сёлета ўключала вядомых літаратараў і даследчыкаў, сярод якіх Ульяна Верына, Сяргей Дубавец і Ганна Шакель. Урачыстасць прайшла ў Беларускім моладзевым хабе, з удзелам музыкі Вольгі Падгайскай і мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай. Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы розных культурных і дабрачынных фондаў.

Каментары2

  • Шмурдзяк
    24.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Шмурдзяк
    25.05.2025
    Шмурдзяк, вапшчэ нармальна напісаў, проста енты мадыратар нізнаіт, як павязаны Пістончык з Прылуцкім. Ніхай большэ кніжак чытае.

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне12

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

Талібы цалкам адключылі Афганістан ад інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць