Свет1616

Саакашвілі абвясціў аб стварэнні новай палітычнай партыі

Міхаіл Саакашвілі, які некалькі дзён таму падаў у адстаўку з пасады губернатара Адэскай вобласці Украіны, заявіў аб стварэнні новай палітычнай сілы ў краіне, піша ВВС.

Getty

Паводле яго слоў, асноўная мэта новага руху цяпер — гэта правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў ва Украіне. А затым прыхільнікі Саакашвілі плануюць заняцца правядзеннем рэформаў ва Украіне.

«Мы будзем ствараць новую шырокую палітычную сілу, такую платформу новых сіл, і мэтай нашай з'яўляецца змена цяперашняй так званай палітычнай эліты, а на самай справе барыг і адкідаў грамадства, якія кантралююць Раду, кабінет міністраў і ўсё ў гэтай уладзе Украіны», — сказаў Саакашвілі.

Падчас прэс-канферэнцыі на экране з'явілася назва «Платформа новых сіл» з адрасам электроннай пошты.

«У нас будуць людзі, якія — яшчэ раз паўтару — больш за адзін поўны тэрмін не былі ў Радзе, не заўважаныя ў дрэнных рэчах і не знаходзіліся доўга на высокай пасадзе ў выканаўчай уладзе. Нічога асабістага. Нават калі добрыя людзі траплялі на іншы бок, яны у нас не будуць», — заявіў Саакашвілі.

Палітык таксама абяцаў, што новая палітычная сіла, якую ён плануе стварыць, не будзе ўступаць у блокі з іншымі партыямі.

Ён таксама заявіў, што не будзе супрацоўнічаць з прэзідэнтам краіны Пятром Парашэнкам, у якога ўжо «быў шанец выкарыстаць» Саакашвілі ў «правільных мэтах».

Саакашвілі падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Адэскай вобласці 7 лістапада. Асноўнай прычынай адстаўкі ён назваў незадаволенасць палітыкай Кіева. Ён абвінаваціў Парашэнку ў «асабістай падтрымцы карупцыйных кланаў» Адэскай вобласці. 10 лістапада Парашэнка падпісаў указ аб звальненні Саакашвілі.

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі узначальваў Адэскую вобласць з мая 2015 года. Для атрымання гэтай пасады яму давялося прыняць украінскае грамадзянства.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік1

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

Рэвалюцыя ў бесправадной зарадцы: японцы прапануюць рашэнне, якое можа канчаткова замяніць кабелі6

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік1

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць