Грамадства1818

У Мінску ўпершыню выкарысталі новую тэхналогію рамонту дарог

У Мінску сёлета ўпершыню была прымененая новая тэхналогія нанясення ахоўнага слою пры рамонце дарожнага пакрыцця, паведаміў 22 лістапада намеснік генеральнага дырэктара Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама па бягучым утрыманні Анатоль Жамоздзік. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«Сёлета мы ўкаранілі новую тэхналогію па ахоўных слаях. Спецыялістамі нашага аб'яднання сумесна з БНТУ і кітайскімі спецыялістамі ўкаранёная новая тэхналогія нанясення ахоўных слаёў з прымяненнем шкловалакна», — сказаў ён.

Паводле слоў Жамоздзіка, сёлета работы выкананыя на пяці вуліцах на плошчы 155 тыс. кв. м. Новае пакрыццё нанесенае на вуліцах Свіслацкай (ад МКАД да вуліцы Машынабудаўнікоў), Машынабудаўнікоў (ад Галадзеда да Свіслацкай), Бачылы (ад МКАД да Свіслацкай), Цімашэнкі (ад Прытыцкага да Панамарэнкі), праспекце Пушкіна (ад Прытыцкага да Альшэўскага).

Жамоздзік адзначыў, што гэтая тэхналогія дазваляе павялічыць тэрмін эксплуатацыі дарог паміж рамонтамі на тры-пяць гадоў. Пры гэтым тэхналогія не занадта дарагая. «Калі мы яе распрацавалі і выкарыстоўваем, на тое былі эканамічныя разлікі», — сказаў кіраўнік. Ён запэўніў, што гэтая тэхналогія будзе выкарыстоўвацца і ў наступным годзе.

Усяго, дадаў Жамоздзік, сёлета рамонт вулічна-дарожнай сеткі ў сталіцы выкананы на плошчы 730 тыс. кв. м, з якіх ямачны рамонт — больш за 200 тыс., рамонт з поўнай заменай пакрыцця праезнай часткі — на 28 вуліцах (355 тыс. кв. м).

На пытанне пра выкарыстанне новых процігалалёдных матэрыялаў у Мінску спецыяліст адказаў: «Мы прымяняем соль у чыстым выглядзе і пясчана-саляную сумесь. Пакуль больш нічога не выкарыстоўваем. У іншых краінах таксама нічога лепшага па суадносінах кошту і якасці не знойдзена. Ведаю, што ў Швецыі прымяняюць іншыя матэрыялы, у тым ліку гранітную крошку. Але гэта вельмі дорага і ў нас іншыя ўмовы надвор'я, каб іх выкарыстоўваць».

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ11

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

Глабальнае пацяпленне зробіць расійскія падводныя лодкі больш нябачнымі3

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ11

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць