Культура6060

Літва і ліцвіны — хто і адкуль?

Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла асобным выданнем працу Язэпа Лёсіка «Літва-Беларусь. Гістарычныя выведы».

Акадэмік Язэп Лёсік вядомы як славуты мовазнавец, аўтар шматлікіх падруч­ні­каў беларускай мовы, адзін з ініцыятараў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе бе­ларускага правапісу 1926 года. Але мала хто ведае, што ён яшчэ і аўтар шэрагу пу­блі­кацый з гісторыі Беларусі. Адзін з такіх артыкулаў Я. Лёсіка — «Літва-Бе­ла­русь». Упершыню ён быў надрукаваны ў 1921 годзе.

Язэп Лёсік (1883—1940).

Чым выкліканая неабходнасць выдання яго асобнай кніжкай? Як піша ў прад­мове ўкладальнік Зьміцер Санько, «пачатковая гісторыя Вялікага Княства Лі­тоў­скага, этнічная прыналежнасць старажытных ліцьвіноў, паходжанне самога най­мен­ня «Літва» цікавяць апошнім часам не толькі даследнікаў, але і вялікае кола аматараў айчыннай гісторыі. Гэта падштурхнула нас даць шырэйшай аўды­то­рыі магчымасць азнаёміцца з гэтай даўняй публікацыяй, што наўпрост датычыць акрэ­сленай тэмы».

Хоць захавалася толькі першая частка Лёсікавай працы (другая не пабачыла свет — яе «зарэзала» бальшавіцкая цэнзура), але і ў такім выглядзе тэкст уяў­ляе бясспрэчную цікавасць.

Бо гэта адна з першых у беларускай гістарыяграфіі спро­баў узняць пытанне паходжання наймення «Літва», звязаўшы яго з пытаннем характару Вя­лі­кага Княства Літоўскага.

Абапіраючыся на даследаванні Ёзэфа Шафарыка і Яўстаха Тышкевіча,

Язэп Лёсік паказвае на шэраг тапонімаў на беларускай этнічнай тэрыторыі з асноваю — Вільк-, Велет-, Волат-, на якія звярнулі ўвагу гэтыя даследнікі. Услед за імі ён звязвае паходжанне тых тапонімаў з заходнеславянскім племенем вількаў (вільцаў), ці велетаў, іначай званых люцічамі, што заснавалі Вільню і Вількамір.

У часы каля Нараджэння Хрыстовага, піша Язэп Лёсік, гэтае племя асялілася на тэрыторыі Віленшчыны, а ў часы перасялення народаў перамясцілася на захад і апанавала ў ІІ ст. узбярэжжа Балтыйскага мора аж да вусця Одры. Ад наймення гэтага племені, якое ўвайшло «ў склад цяперашняга беларускага народу», і атрымала назоў дзяржава Літва. «Літва, Лютва, Люцічы — іменьні славянскага племя».

Да публікацыі, якая прапануецца ўвазе зацікаўленых чытачоў, гісторык-медыявіст Алесь Жлутка напісаў пасляслоўе, дзе каротка, але змястоўна абмаляваў спектр поглядаў — ад сярэднявечных да сучасных — на паходжанне этноніма літва.

У прыватнасці, ён згадвае даследаванне гомельскага прафесара Раісы Казловай, якая пераканаўча, на аснове багатага анамастычнага матэрыялу з розных славянскіх краін, у тым ліку з Беларусі, давяла, што найменне Літва паходзіць ад славянскай асновы *l’ut-, праз дэлабіялізацыю «анлаўтнага лю > лі». Гэтае грунтоўнае да­сле­да­ван­не дазволіла ёй сцвердзіць, што «правамерна аднесці этнонім Літва да перша­па­чатковага Лютва… Думаецца, што Літва — гэта славяне заходніх ускраін Славіі (лю­ці­чы, люты, юты, одрычы і іншыя плямёны), якія з сярэдзіны VI ст. н. э., гэта значыць з пе­рыяду германскай хрысціянізацыі славянскіх плямён, не вытрым­лі­ва­ючы жорст­ка­га ваеннага націску, сталі рухацца на ўсход з мэтай захавання свайго ве­ра­вы­знан­ня і сваёй культуры». Паводле меркавання даследніцы, мова ста­ра­жыт­ных ліцьві­ноў — гэта «сплаў мовы мясцовага ўсходнеславянскага насельніцтва і моў славян заходне­славянскіх ускраін».

У якасці дадатку да кнігі змешчаны цікавы палемічны артыкул Я. Лю­ці­ча-Воўка (псеўданім Янкі Філістовіча) «Наш адказ» — своеасаблівы працяг тэмы.

Ён упершыню апублікаваны ў 1949 годзе у парыжскім часопісе «Моладзь», які быў друкаваным органам Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі.

Вокладку кнігі ўпрыгожвае партрэт караля Міндоўга, выкананы вядомым беларускім мастаком Паўлам Татарнікавым.

Выданне прызначанае для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

Каментары60

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова11

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

«F1»: ці ўдаўся гоначны блакбастар з Брэдам Пітам?

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША26

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту6

Масква афіцыйна прызнала Ісламскі Эмірат Афганістан3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова11

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць