Грамадства55

Усе паліклінікі Мінска пачалі выдаваць электронныя рэцэпты

Усе паліклінікі Мінска пачалі выдаваць электронныя рэцэпты, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч.

«У Мінску сёння 100 працэнтаў паліклінік забяспечваюць выдачу электронных рэцэптаў. Многія пацыенты атрымалі пластыкавую картку для медыцынскага абслугоўвання, якая з'яўляецца важным элементам тэхналогіі абарачэння электронных рэцэптаў. Паліклінікі ідуць з ініцыятывай да пацыента, каб тыя скарысталіся гэтай паслугай», — сказала Людміла Жылевіч.

У абласцях да электроннага рэцэпта далучыліся 28 паліклінік. У далейшым паліклінічныя ўстановы будуць паэтапна далучацца да сістэмы электроннага рэцэпта па меры іх інфарматызацыі. «Вядзецца планавая работа, якая датычыцца тэхнічнага боку ўкаранення электроннага рэцэпта. Плануецца, што поўная інфарматызацыя паліклінік будзе завершана да 2020 года», — адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.

Выдача пластыкавай карткі ажыццяўляецца ў рэгістратуры паліклінік па месцы абслугоўвання. Для яе атрымання неабходна пры сабе мець пашпарт, а таксама падпісаць форму інфармаванай згоды пацыента аб выкарыстанні пластыкавай карткі для медыцынскага абслугоўвання. Картка з'яўляецца ўласнасцю паліклінікі і перадаецца пацыенту на бязвыплатнай аснове. Укараненне сістэмы «Электронны рэцэпт» забяспечыць аптымізацыю абслугоўвання насельніцтва ў паліклініках і аптэках горада.

У цэлым стратэгія развіцця інфармацыйнага грамадства да 2022 года прадугледжвае, што да 2020 года доля медыцынскай дакументацыі, прадстаўленай у электронным выглядзе, павінна дасягнуць 100 працэнтаў, доля арганізацый аховы здароўя, падключаных да адзінай карпаратыўнай сеткі арганізацый аховы здароўя, - 100 працэнтаў. Для рэалізацыі гэтых задач зацверджана дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады. Падпраграмай «Забеспячэнне функцыянавання сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» прадугледжана выкананне мерапрыемстваў па інфарматызацыі арганізацый аховы здароўя.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць