Грамадства33

У наступным сезоне плануюцца чартары з Мінска ў Тырану і Трыест

Дзве прэм'еры чакаюць беларускіх турыстаў летам 2017 года. Як распавялі Tio.by у фірме «Аэратрэвел», якая кансалідуе чартары з беларускай сталіцы на розныя курортныя еўрапейскія напрамкі, у наступным сезоне з Мінска можна будзе паляцець у італьянскі Трыест і албанскую Тырану.

Албанія. Фота files.tpg.ua

Прылёт у Трыест дазволіць арганізаваць адпачынак на Венецыянскай Рыўеры, дзе размешчаны такія папулярныя сярод беларускіх турыстаў курорты, як Лідо-ды-Езоло, Трыест, Ліньяна і іншыя. Акрамя таго, чартар дасць магчымасць ажыццявіць трансферы на курорты Славеніі і Харватыі.

Нагадаем, што летась з Мінска кампанія «АэраБелСэрвіс» кансалідавала чартар на Сіцылію, а «Гулівер» лётаў у Рыміні. Рэгулярны рэйс «Белавія» ў Ніцу дазваляў нашым турыстам лёгка дабрацца на яшчэ адно папулярнае італьянскае ўзбярэжжа — у Лігурыю.

Навінкай сезону наступнага года стане чартар у Тырану — сталіцу Албаніі. Пра магчымасці гэтага бязвізавага для беларусаў напрамку рынак ведае даўно, і галоўныя надзеі звязвае з яго таннасцю і пры гэтым добрай гатэльнай інфраструктурай і выдатнымі пяшчанымі пляжамі, якія не саступаюць балгарскім. Агенцкі рынак не так дэталёва разбіраецца ў тонкасцях гатэльнай інфраструктуры Албаніі, як, скажам, суседняй Чарнагорыі, таму ў маі плануецца некалькі рэкламных тураў для знаёмства з албанскім курортамі і гатэлямі.

Мяркуецца, што чартарны ланцужок у Албанію будзе дзесяці- і адзінаццацідзённым — з чэрвеня па верасень. Чартар у Трыест, па планах, будзе стартаваць у чэрвені кожны тыдзень на бартах 122-мясцовага «Боінга», затым у пік сезону — у другой палове ліпеня-жніўні, калі ў італьянцаў вакацыі і месцаў у гатэлях не хапае, — беларускі кансалідатар пяройдзе на дзесяцідзённыя вылеты на 76-крэсельных «Эмбраерах», а затым, у аксамітны сезон, ланцужок зноў будзе ажыццяўляцца на «Боінгах» раз на тыдзень.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі5

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу6

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай16

Расія паставіць у Магілёве помнік арганізатару палітычных забойстваў 8

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону3

На патрэбы палітвязняў ужо сабралі 80 тысяч еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі5

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць