Усяго патроху22

«Беларусьфільм» анімаваў беларускія прымаўкі і геральдыку

Ужо гатовыя рэжысёрскі сцэнар, стылёвыя эскізы, эскізы пэрсанажаў. Ідуць здымкі мультфільму.

Падрыхтоўчы пэрыяд да здымкаў новага мультфільму «Беларускія прымаўкі» завяршыўся на кінастудыі «Беларусьфільм».

Сюжэтамі мультыплікацыйнай стужкі зьяўляюцца беларускія прыказкі і прымаўкі. У новым мультфільме восем сюжэтаў. Сцэнарыст і рэжысэр мультфільму — Міхал Тумеля.

Ужо гатовыя рэжысёрскі сцэнар, стылёвыя эскізы, эскізы пэрсанажаў. Здымкі мультфільму пройдуць да лістападу.

Тымчасам, на кінастудыі скончана трэцяя частка праекту «Аповесьць мінулых гадоў». Гэта працяг цыклю мікрамэтражных анімацыйных фільмаў пра паходжаньне і сымболіку гербаў беларускіх гарадоў.

Мастацкім кіраўніком праекту зьяўляецца Ігар Волчак.

У новую мультыплікацыйную стужку ўваходзяць фільмы пра гербы Полацку, Шклова, Мазыра, Чэрвеня, Пружанаў і Наваградка — па адным горадзе на кожную вобласьць краіны.

«Шэсьць старажытных беларускіх гарадоў маюць шматвяковую гісторыю, у геральдыцы іх гербаў адлюстраваная самая разнастайная тэматыка» — піша сайт кінастудыі . «Гэта дазваляе адлюстраваць у сюжэтах ня толькі гістарычныя падзеі, але і гаспадарчую дзейнасьць жыхароў гэтых гарадоў, распавесьці пра старажытныя рамёствы, якімі займаліся нашыя продкі».

АТ

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам21

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»11

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?8

Таямнічая і ўплывовая Меланія. Новы падыход жонкі прэзідэнта Трампа да ролі першай лэдзі

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»7

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу4

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open6

У Полацку на месцы, дзе будавалі радзільны дом, будзе аўтасалон3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам21

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць