Грамадства55

У межах статыстычнай хібнасьці

Сярод 1 430 сябраў акруговых выбаркамаў усяго 42 прадстаўнікі грамадзкасьці.

Сярод 1 430 сябраў акруговых выбаркамаў усяго 42 прадстаўнікі грамадзкасьці.

У Беларусі канчаткова сфармаваныя склады акруговых выбарчых камісій, якія будуць працаваць на чарговых выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў.

Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, у склад усіх 110 камісій уключана 1430 прадстаўнікоў партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і вылучаных грамадзянамі шляхам збору подпісаў. Сярод іх знайшліся ўсяго 42 апазіцыянеры (каля 3% ад агульнай колькасці), яшчэ 94 прадстаўнікі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый у камісіі не патрапілі.

Сакратар Цэнтрвыбаркама ўдакладніў, колькі прадстаўнікоў ад якой апазіцыйнай арганізацыі ўвайшлі ў склад камісій.

Мікалай Лазавік: «Беларуская сацыял‑дэмакратычная партыя (Грамада) — 6 чалавек, Аб’яднаная грамадзянская партыя — 17, Партыя БНФ — 5, Партыя камуністаў Беларуская — 10».

Што тычыцца грамадскіх арганізацый, то найбольшую колькасць месцаў у выбарчых камісіях атрымалі вылучэнцы БРСМ — 96. Наступнай па колькасці абраных стала «Белая Русь» — 82. Ад грамадскага аб’яднання «БНФ «Адраджэнне» ў камісіі прайшлі толькі 4 чалавекі з 18‑ці.

Цікава, што ў склад камісій увайшло 118 чалавек ад органаў, якія і ўтваралі камісіі. Складалі спісы выбарчых камісій, альбо, як выказваўся сам сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, праводзілі «конкурсны адбор на ўдзел у іх працы», чыноўнікі аблвыканкамаў.

Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары5

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам8

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала32

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць