Свет2121

Абама напісаў амерыканцам развітальны ліст

Прэзідэнт Барак Абама, які сёння пакідае пасаду кіраўніка ЗША, звярнуўся да суграмадзян з развітальным лістом, заклікаўшы іх працаваць над грамадзянскай адказнасцю і памятаць, што «Амерыка — гэта не праект аднаго чалавека». Ліст размешчаны на афіцыйным сайце Белага дома і называецца «Дзякуй»

Патрэбу напісаць ліст Абама патлумачыў традыцыяй, якую выконвалі прэзідэнты ЗША, — пакідаць для калегі, што змяняе яго на пасадзе кіраўніка краіны, ліст з пажаданнямі. Ліст павінны ўтрымліваць параду, як справіцца з адказнасцю, «якая звязаная з найвышэйшай пасадай у ЗША і лідарствам у вольным свеце». Аднак Абама спачатку вырашыў звярнуцца да амерыканцаў, піша rbc.ru.

«Бо ўсё, што я даведаўся за час маёй працы, я даведаўся ад вас. Вы зрабілі мяне лепшым прэзідэнтам, і вы зрабілі мяне лепшым чалавекам», — піша Абама.

Ён адзначыў, што на працягу васьмі гадоў народ ЗША быў для яго крыніцай дабрыні і надзеі, якая дапамагла яму знайсці ў сабе сілы. «Я бачыў як грамады і суседзі рупіліся адзін пра аднаго падчас найгоршага эканамічнага крызісу ў нашым жыцці», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

Абама падкрэсліў, што натхняўся маладымі выпускнікамі і вайсковымі афіцэрамі, навукоўцамі. «Я бачыў амерыканцаў, чые жыцці былі выратаваны, бо яны, нарэшце, атрымалі доступ да медыцынскай дапамогі, і сем'і, чые жыцці змяніліся, паколькі іх шлюбы прызналі роўнымі нашым», — напісаў прэзідэнт ЗША ў развітальным лісце.

У лісце Абама адзначыў, што незалежна ад партыі амерыканцы павінны кінуць усе сілы на працу над грамадзянскай адказнасцю.

«І калі прагрэс здаецца павольным, памятайце: Амерыка — гэта не праект аднаго чалавека. Адзінае і самае магутнае слова ў нашай дэмакратыі — гэта слова «мы», — дадаў прэзідэнт ЗША. На заканчэнне Абама паўтарыў слоган сваёй выбарчай кампаніі: «Так, мы можам».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней4

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў25

Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата21

Карбалевіч адказаў, хто з атачэння Лукашэнкі мог бы яго замяніць і чаму не верыць у пераемніка Колю7

У Лідзе мужчына таемна здымаў на тэлефон пад сукенкай у жанчыны9

Зяленскі паказаў журналістам фатаграфіі і пашпарты расіянаў, чые целы былі перададзены Украіне як парэшткі ўкраінскіх салдат6

Лукашэнка — Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам19

Вячорка пра канфлікт з яго ўдзелам на Сходзе неабыякавых: Гэта паказвае саміх удзельнікаў, яны самі запрасілі мяне40

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране32

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць