Улада

Лукашэнка падпісаў загад аб 11-гадовай сярэдняй адукацыі

Сярод іншага, прадугледжваецца захаванне ліцэяў і гімназій.

17 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі».

Япаведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, дэкрэт устанаўлівае 11-гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі і шасцідзённы школьны тыдзень, у якім пяць дзён з’яўляюцца вучэбнымі. Пераход на 11-гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццёўлены з 1 верасня 2008 года.

Дэкрэт прадугледжвае, што вывучэнне вучэбных прадметаў ва ўсіх агульнаадукацыйных установах будзе ажыццяўляцца на базавым узроўні па адзіных праграмах. Для вучняў, якія праявяць асаблівую цікавасць да асобных дысцыплін, прадугледжана магчымасць іх вывучэння на павышаным узроўні ў рамках факультатыўных заняткаў па выбары саміх школьнікаў і іх бацькоў.

Прадугледжваецца захаванне ліцэяў і гімназій, парадак арганізацыі і дзейнасці якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі з улікам патрабаванняў заканадаўства.

Дэкрэт таксама прадугледжвае меры сацыяльнай падтрымкі настаўнікаў. Так, з 1 студзеня 2009 года павышаюцца тарыфныя стаўкі (аклады) педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыі (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў адукацыі), устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што фінансуюцца з бюджэту. Маладым спецыялістам з ліку педагагічных работнікаў гэтых устаноў установяць штомесячныя даплаты. Кіраўнікам такіх устаноў і іх намеснікам па асноўнай дзейнасці будуць выплачвацца надбаўкі за кваліфікацыйныя катэгорыі.

«Прыняцце дэкрэта дазволіць стварыць роўныя ўмовы для атрымання ўсімі школьнікамі якаснай 11-гадовай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае патрэбам беларускай эканомікі і пажаданням большасці грамадзян», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост1

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць