Грамадства5555

Гігін ізноў выцягнуў заходнерусістаў на АНТ

Чарговая перадача «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ была прысвечаная 100-годдзю Лютаўскай рэвалюцыі. Асобная частка была прысвечаная ўплыву гэтай падзеі на тэрыторыю Беларусі.

Варта адзначыць, што на гэты раз вядучы Вадзім Гігін паклікаў у эфір шмат прадстаўнікоў канцэпцыі заходнерусізму. Гэта гісторыкі Ігар Зелянкоўскі, Аляксандр Бендзін, Аляксандр Гронскі. Усе яны гуртуюцца вакол сайта «Заходняя Русь».

Ігар Зелянкоўскі.

Таксама ў перадачы ўдзельнічалі рэдактар сайта Arche Валерый Булгакаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім.

«Напачатку 1917-га года для расійскага генералітэта, расійскіх палітычных эліт самага рознага накірунку цар Мікалай ІІ увасабляў сабой зло. Гэта значыць, што эліты былі перакананы, што на гэтым чалавеку ляжыць адказнасць за катастрафічныя падзеі, якія адбываліся ў дзяржаве. Гэта была кансалідаваная пазіцыя», — мяркуе Валерый Булгакаў.

«Беларусы як народ былі аформленыя падчас царызму, — мяркуе рэдактар «Заходняй Русі» Ігар Зелянкоўскі. — Упершыню загаварыў аб гістарычнай арэне беларусаў Каяловіч, наш суайчыннік, які быў у Санкт-Пецярбургу выбітным гісторыкам. Упершыню абмаляваў карту этнічнага рассялення акадэмік Карскі, рабіў ён гэта па паручэнні Расійскай акадэміі навук, на грошы Генштаба. Збіраў мяжу, дзе беларуская гаворка была распаўсюджана».

Алена Анісім у сваю чаргу згадала пра паўстанцкі пароль 1863 года: «Каго любіш? Люблю Беларусь. То ўзаемна».

«Беларусь гучала задоўга да Каяловіча», — упэўненая Анісім.

«Увогуле ўпершыню беларусам напрыканцы XVI стагоддзя назваўся Саламон Рысынскі», — парыраваў Вадзім Гігін.

Прадстаўнік Камуністычнай партыі Георгій Атаманаў мяркуе, што ў Расійскай імперыі Беларусь разглядалася як «Паўночна-Заходні край» і ніяк інакш. «Дзяржаўнасць Беларусі далі бальшавікі ў 1919 годзе!»

«Яе ўзялі самі беларусы, дзякуючы палітычнай эліце, якая на той момант склалася. Яны скарысталіся той рэвалюцыйнай сітуацыяй, якая склалася ў Расійскай імперыі», — дыскутавала Анісім.

Аляксандр Бендзін.

«У рамках Расійскай імперыі сфарміравалася свядомасць беларусаў як часткі рускага народа, у які ўваходзілі беларусы, маларосы і вялікаросы. У рамках вялікага рускага народа існаваў беларускі народ са сваімі рэгіянальнымі асаблівасцямі, але будучы ў большай частцы праваслаўнымі ён усвядомліваў сябе рускім у шырокім сэнсе», — пераконваў гісторык-заходнерусіст Бендзін.

Валерый Булгакаў згадаў, што яшчэ да Яўхіма Карскага была праведзеная каласальная праца па вызначэнню этнічных беларускіх межаў. «Усё гэта суправаджалася каланіяльнымі ўяўленнямі пра беларускую мову. Калі мы пачытаем расійскую імперскую прэсу. Напрыклад, «Веснік Западнай Россіі», то пабачым цэлы веер каланіяльных уяўленняў пра беларускую мову, што гэта мова неразвітая, хамская, плебейская», — кажа Булгакаў.

«Такіх словаў там не было. Славянафілы наадварот казалі, што навучанне павінна праводзіцца на мове зразумелай вясковаму насельніцтву. Той жа Аксакаў казаў, што не трэба з беларуса рабіць вялікарускага. Беларус найперш павінен быць беларусам. Да словаў Аксакава прыслухваўся граф Мураўёў-Віленскі, які заклаў тут рэформы адукацыі», — дыскутаваў Зелянкоўскі.

«Беларуская нацыя ўзнікла не пры царызме, а нашмат раней. Успомніце, Полацкае княства, Тураўскае, ВКЛ, дзе старабеларуская мова была дзяржаўнай. Гэта было і тое, што было нікуды не дзенецца», — кажа Анісім.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя2

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады45

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

Беларуска Дар'я распавяла, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?37

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго9

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць