Усяго патроху44

Хто вінаваты, калі дзеці забіваюць сябе і іншых? «Белсат» запусціў новае ток-шоу

Якія прычыны дзіцячых самагубстваў? Ці можа неасцярожнае слова педагогаў ці бацькоў прывесці да трагедыі?

9-класнік з Баранавічаў Улад Зялёны скончыў жыццё самагубствам пасля прафілактычнай размовы з дырэктарам школы. Здымачная група «Белсату» пабывала ў кватэры, дзе здарылася трагедыя.

Напярэдадні сям’ю выклікалі на размову з сацыяльным педагогам. Прычына: Улад пабіўся з аднакласнікам і зламаў яму нос. Улад адмаўляў, што біў хлопца ў твар. Пасля адбылася гутарка з дырэктарам, які пагражаў абвінавачанаму падлетку калоніяй. Сваякі хлопца ў тым, што здарылася, вінавацяць школу. Дырэктар Міхаіл Дарашэнка ў тэлефоннай размове з «Белсатам» адмовіўся каментаваць справу.

Падобная сітуацыя здарылася з менскаю сям’ёй Лабаноўскіх. Тут усё пачалося з таго, што сын адмовіўся ўступаць у БРСМ. Настаўнікам не спадабалася, што хлопец, не будучы выдатнікам, мае ўласнае меркаванне ды і апранаецца не так, як усе. На адрас непакорнага з боку настаўнікаў гучалі словы «дэбіл» і «быдла». Але бацькі своечасова перавялі сына ў іншую школу.

Маці школьніцы з Менску Паліна Грынчанка дадае, што калі канфлікт здарыўся з канкрэтным настаўнікам, дзіця можна перавесці па ім на індывідуальнае навучанне, каб не змяняць школы.

А што калі дзіця мае сур’ёзныя псіхалагічныя праблемы, стаіць на ўліку, а лекары не даюць бацькам ніякіх парадаў? Яно можа прычыніць зло не толькі сабе, але і людзям навокал. Як 17-гадовы студэнт з Менску Улад Казакевіч, які з сякерай і бензапілой зладзіў крывавую разню ў гандлёвым цэнтры «Еўропа».

У студыю праграмы «Кожны з нас» пагадзіўся прыйсці бацька «хлопца з бензапілою» Валянцін Казакевіч. Што сказаў яму Улад за тыдзень да трагедыі? Глядзіце ў ток-шоу «Кожны з нас».

Якія прычыны дзіцячых самагубстваў? Ці можа неасцярожнае слова педагогаў ці бацькоў прывесці да трагедыі? Адказаў на гэтыя пытанні ў студыі разам з бацькамі шукаюць педагог, кіраўнік рэпетытарскага цэнтру «100 балаў» Яўген Лівянт, сямейны і дзіцячы псіхолаг Святлана Дзядова, педагог-арганізатарАлеся Каролік, старшыня апякунскай рады менскай гімназіі Крысціна Вітушка.

«Белсат» запускае скандальнае ток-шоу з Лабадзенкам у якасці вядоўцы

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць