Эканоміка

На давядзенне да ладу мясцовых аўтадарог накіруюць 900 мільёнаў рублёў

На давядзенне да ладу мясцовых аўтадарог у 2017-2020 гадах будзе накіравана амаль Br900 млн, паведаміў журналістам міністр фінансаў Уладзімір Амарын пасля нарады ў Лукашэнкі па пытанні развіцця мясцовых аўтамабільных дарог, перадае БЕЛТА.

«На правядзенне капітальнага рамонту і прывядзенне ў парадак мясцовых аўтамабільных дарог у перыяд з 2017 па 2020 год будзе накіравана амаль Br900 млн. Гэта будуць сродкі рэспубліканскага дарожнага фонду і мясцовых бюджэтаў. У першую чаргу будуць накіроўвацца сродкі дзяржаўнай пошліны, што спаганяецца за допуск аўтатранспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху», — сказаў Уладзімір Амарын.

Сродкі, якія паступаюць ад спагнання дзяржпошліны, складуць прыкладна 40 працэнтаў бюджэту, што выдзяляецца на рамонт дарог. «Сёння гэта пошліна размяркоўваецца ў суадносінах 61 працэнт у рэспубліканскі бюджэт і 39 працэнтаў у мясцовыя бюджэты. З 2018 па 2020 год гэта размеркаванне будзе як мінімум 50 працэнтаў на 50 працэнтаў», — звярнуў увагу міністр фінансаў.

У сваю чаргу міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак паведаміў, што рамонтныя работы мясцовай транспартнай сеткі будуць прадугледжаны адпаведнай дзеючай дзяржпраграмай на пяцігодку. «Да гэтага моманту ў нас у праграме былі толькі рэспубліканскія дарогі. Праект праграмы падрыхтаваны ўжо, і тут будуць прапісаны задачы па мясцовых дарогах, — растлумачыў кіраўнік ведамства. — Раней мясцовыя дарогі распрацоўваліся рэгіянальнымі праграмамі».

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на эфектыўнае выкарыстанне сродкаў. Для гэтага неабходна прымаць вывераныя тэхнічныя рашэнні. «Яшчэ ў канцы мінулага года прэзідэнтам была пастаўлена задача Мінтрансу распрацаваць рашэнні для розных тыпаў дарог і розных відаў рамонту. Такія канструктыўныя тыпавыя рашэнні распрацаваны. Праз праграму яны будуць узаконены, і прымяненне гэтых рашэнняў дасць магчымасць эфектыўна расходаваць сродкі», — дадаў Анатоль Сівак.

Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што прыёмка работ па рамонце мясцовых дарог павінна быць незалежнай. Напрыклад, рэспубліканскія трасы ў краіне курыруе Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр. «Неабходна распаўсюдзіць гэтыя ўмовы на ўсе дарогі, якія будуць цяпер рамантавацца і мадэрнізавацца», — адзначыў міністр.

Лукашэнка даручыў таксама скласці падрабязны пералік дарог, якія неабходна прывесці ў парадак, вызначыць дакладны план работ і іх кошт. Паводле ацэнак Міністэрства транспарту і камунікацый, у рамонце маюць патрэбу 6 тыс. км дарог. Аднак, на думку Аляксандра Лукашэнкі, калі разумна падысці да пытання фінансавання, скараціць выдаткі і адшукаць магчымасці, за тыя ж сродкі ўдасца прывесці ў парадак да 7 тыс. км. Пры гэтым важна захоўваць стандарты якасці і не расцягваць тэрміны.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што восенню мае намер пабываць у рэгіёнах, асабіста азнаёміцца з ходам работ і вывучыць, як аднаўляюцца розныя катэгорыі дарог.

Адказнымі за рамонт і мадэрнізацыю мясцовай транспартнай сеткі назначаныя кіраўнікі раёнаў. Упаўнаважаныя міністэрствы і КДК будуць выконваць кантралюючыя функцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць