Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Гульні зь ядзернай «матрошкай»

Фармальна расейскі Ту-22М3, што прызямліўся ў Мачулішчах, можа несьці ў сваіх бамбалюках усё, што заўгодна. Піша ў блогу Аляксандар Класкоўскі.

Амбасадар Сурыкаў ізноў заявіў пра пэрспэктыву «Іскандэраў» ў Беларусі. Плюс магчымае выкарыстаньне нашых аэрадромаў расейскімі стратэгічнымі бамбавозамі. Тым самым ён міжволі ўмацоўвае пазіцыі прэм'ера Сідорскага на хуткіх перамовах з Пуціным. Зь іншага боку, торг можа перайсьці ў рызыкоўную плашчыню, бо Масква ня супраць накінуць ня толькі свае ракеты, але і свой рубель.

На прэсавай канфэрэнцыі 6 жніўня Сурыкаў зазначыў, што ў адказ на разьмяшчэньне ў Эўропе элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША можа быць пастаўленае пытаньне «пра магчымае базаваньне ракетных комплексаў «Іскандэр» у Беларусі, пра магчымае разьмяшчэньне стратэгічных бамбавозаў у Беларусі, Калінінградзе і гэтак далей».

Вайсковы аналітык Аляксандар Алесін мяркуе, што гэты варыянт асымэтрычнага адказу ў Маскве ўжо высьпеў. Экспэрт зьвяртае увагу і на такі казус: хаця амбасадар агаварыўся, што пра ядзерную зброю гаворкі ня ідзе, тэарэтычна ня выключаны варыянт «матрошкі». Рэч у тым, што паветраныя судны маюць экстэрытарыяльны статус, то бок іх нутро ёсьць тэрыторыяй краіны, якой яны належаць. І фармальна расейскі Ту-22М3, што прызямліўся ў Мачулішчах, можа несьці ў сваіх бамбалюках усё, што заўгодна. Можа, там толькі паветра, а можа… Карацей, размовы пра асымэтрычны адказ разьлічаныя найперш на тое, каб напружыць заходнікаў.

Але факт тое, што ад гэтых віртуальных вайсковых гульняў Менск можа займець рэальную выгаду. «Зь беларускага боку на перамовах пра асымэтрычны адказ будзе дамінаваць адно пытаньне: «А што нам за гэта будзе?», — мяркуе Алесін.

Зь ім згодны палітоляг Андрэй Фёдараў. Ён зьвяртае ўвагу на нядаўнюю патаемную сустрэчу Сідорскага з латыскім калегам Годманісам, на жаданьне айчынных уладаў трохі болей «культурна» правесьці чарговыя выбары. То бок, Менск спрабуе ўмацаваць эўрапейскі тыл на перамовах з Масквой. А яны будуць цяжкія. Гаворка найперш пра газ (Сурыкаў, дарэчы, прагназуе са студзеня ад 200 даляраў).

Разам з тым, лічыць Фёдараў, і зацікаўленасьць расейскіх вярхоў напалохаць Захад «асымэтрычным адказам» Менск таксама паспрабуе скарыстаць: «Улады будуць да апошняга лавіраваць і гуляць на супярэчнасьцях Расеі ды Захаду, а потым выберуць тое, што ім болей выгадна».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп зноў пераблытаў назвы краін: Арменія ваявала з Камбоджай14

У Стоўбцах правялі забег «Шляхам Якуба Коласа», каб папулярызаваць творчасць земляка. На рускую нават яго цытату пераклалі15

У Гродне парашутыста ветрам знесла ў ваду. На беразе мінакі проста глядзелі і чакалі, чым скончыцца2

З-за закрыцця мяжы з Польшчай у Беларусі ўзнік дэфіцыт кветак16

Як пазбегнуць гіпертэнзіі і што рабіць, калі лекі не дапамагаюць?3

750 чалавек адначасова займаліся ёгай на мінскім стадыёне «Дынама» ФОТАФАКТ5

Лукашэнка павіншаваў Арменію з Днём Незалежнасці як «недружалюбную» краіну5

Як пасля 40 гадоў дыктатуры пабудаваць дэмакратыю? Беларус вывучае досвед Тайваня2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць