Грамадства

Пасол Расеі папярэджвае Беларусь

«Кантракт падпісаны. Касаваць кантракт небясьпечна, а іншых пастаўшчыкоў газу няма», — заявіў А.Сурыкаў.

«Кантракт падпісаны. Касаваць кантракт небясьпечна, а іншых пастаўшчыкоў газу няма», — заявіў А.Сурыкаў.

1 жніўня першы намесьнік старшыні ўраду Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што ў сувязі са зьменай абставінаў Беларусь і Расея павінны або разарваць ранейшую дамову аб пастаўках расейскага газу, або дапоўніць яе, каб прыйсьці да цывілізаванага рашэньня.

31 сьнежня 2006 году Беларусь падпісала з «Газпромам» пагадненьне, якое вызначае формулу цаны расейскага газу для Беларусі. Сёлета ў першым квартале цана на газ склала 119 даляраў, а да канца году мае дарасьці да 127,9 даляра за тысячу кубамэтраў.

«Калі трымацца той формулы, якая прывязана да нафтавага эквіваленту, нас можа чакаць вельмі рэзкі рост цэнаў. Бо вы ведаеце, куды скочыла цана нафты. Хто мог меркаваць?» — заявіў тады Сямашка.

Паводле чыноўніка, калі трымацца ранейшай стратэгіі, то на пачатку 2011 году Расеі давядзецца падвоіць цэны на энэрганосьбіты. А гэта для яе будзе катастрофай. Таму Расея запаволіць пераход да роўнапрыбытковасьці цэнаў на газ на ўсіх рынках.

«Таму ў нас сёньня ёсьць вельмі сур’ёзны аргумэнт: калі ўжо багатая Расея разумее, што гэта можа быць катастрафічная зьява для эканомікі, то чаму мы павінны яшчэ раз, скажам, у паўтара ці ў два разы падняць цэны? — сказаў Сямашка. — Мы спасылаемся на грамадзянскія кодэксы Беларусі і Расеі, дзе гаворыцца пра зьмену, разрыў дамовы ў сувязі з істотнай зьменай абставінаў. Гэта ня форс‑мажорныя абставіны. Гэта істотныя зьмены абставінаў, бо мы абапіраліся на расейскі прагноз пра зьніжэньне цаны нафты да 61 даляра за барэль. А мы маем 120 даляраў. Таму мы павінны сесьці за стол перамоваў: або разарваць ранейшую дамову — гэта недапушчальна, зразумела, — або зрабіць нейкія дапаўненьні да дамовы, каб прыйсьці да цывілізаванага рашэньня», — патлумачыў У.Сямашка журналістам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць