Самы папулярны мопс Інстаграма ў ролі персанажаў «Тэорыі вялікага выбуху» і не толькі ВІДЭА
Мопс па мянушцы Дуг зняўся ў парадыйным роліку на папулярны камедыйны серыял, выступіўшы ў ролі Шэлдана, Леанарда і нават Пэні.
Як паведамляе Mashable, прадстаўнікі Warner Bros самі прапанавалі Дугу і яго гаспадыні Лэслі паўдзельнічаць у здымках, бо даўно фанацеюць ад фотагенічнага мопса.
У інстаграме сабакі пастаянна публікуюцца пародыі на новыя кінастужкі ці персанажаў. Так, напрыклад, нядаўна там з’явілася відэа, прысвечанае казцы «Прыгажуня і пачвара».
Паглядзіце, гэта вельмі смешна.
А падпісацца на інстаграм Нашай Нівы раім тут.
Каментары