Улада

Высьвячаны імаверны пераемнік айца Надсана

14 траўня ў Лёндане быў высьвячаны на дыякана Сяргей Стасевіч – гадунец папскай Грэцкай калегіі ў Рыме і былы супрацоўнік выдавецтва «Pro Christo».

Момант рукапакладаньня. Справа — айцец Надсан, зьлева — біскуп Хамныцкі.

14 траўня ў Лёндане быў высьвячаны на дыякана Сяргей Стасевіч – гадунец папскай Грэцкай калегіі ў Рыме і былы супрацоўнік выдавецтва «Pro Christo».

Урачыстыя абрады распачаліся днём раней, падчас адведваньня Беларускай каталіцкай місіі ў паўночным Лёндане Паўлам Хамныцкім OSBM, біскупам Стэмфардзкім (Украінская каталіцкая царква ў ЗША). Біскупа Паўла сардэчна прывітаў а.Аляксандар Надсан – апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. У звароце да прысутных а.Надсан зазначыў, што надыходзячыя сьвятарскія пасьвячэньні Сяргея Стасевіча – гэта асабліва радасная і важная падзея, чакаць якой у Лёндане давялося 25 гадоў. У беларускай царкве Сьв.Пятра і Паўла Сяргей Стасевіч атрымаў ад біскупа Паўла пасьвячэньні ў чытальніка і субдыякана.

У нядзелю 14 траўня ў лёнданскай украінскай катэдры Сьвятое Сям’і на Выгнаньні біскуп Хамныцкі ўзначаліў прынагодную сьвятую літургію, удзел у якой узяў таксама а.Надсан, а пэўныя часткі набажэнства гучалі па-беларуску. У часе гэтай літургіі біскуп Павал рукапаклаў Сяргея Стасевіча на дыякана. У звароце да вернікаў Украінскай катэдры і шматлікіх гасьцей зь беларускай грамады біскуп Павал сказаў, што ўкраінская царква працягнула руку братняй дапамогі беларускім грэка-каталікам, якія дагэтуль ня маюць уласнага біскупа ані ў Беларусі, ані ў замежжы. Ён павіншаваў айца дыякана Стасевіча са сьвячэньнямі і дадаў, што наступнымі крокамі стануць высьвячэньне дыякана Стасевіча на прэзьбітара – а некалі, магчыма, і на біскупа – для духоўнага служэньня беларусам у замежжы і на Бацькаўшчыне.

Пасьля набажэнства айца дыякана Сяргея Стасевіча ды а.Аляксандра Надсана на прыступках катэдры сустракала і шчыра віншавала беларуская грамада. Беларусы Вялікабрытаніі сардэчна дзякавалі біскупу Паўлу за яго разуменьне духоўных патрэбаў беларусаў і чынную дапамогу. Высьвячэньне новага беларускага сьвятара ў Вялікабрытаніі – гэта падзея, духоўны сэнс якой сягае далёка па-за межы ўласна супольнасьці беларускіх каталікоў у гэтай краіне.

Антон Запалота

Сяргей Стасевіч нарадзіўся ў 1978 г. у Івацэвічах на Берасьцейшчыне. Падчас студыяў у БДУ далучыўся да Каталіцкай царквы ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску. Пры падтрымцы рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане айца Аляксандра Надсана ён быў прыняты ў Грэцкую калегію ў Рыме, дзе і праходзіў фармацыю да сьвятарства. Сяргей Стасевіч атрымаў ступень бакаляўра тэалёгіі ў папскім Унівэрсытэце сьвятога Тамаша Аквінскага «Анджэлікум» у 2004 г.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова3

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

Як разгул прыроды вярнуў целы Барбары Радзівіл і вялікага князя Аляксандра і чаму таямніцу знікнення іхніх рэгалій змаглі раскрыць толькі цяпер5

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту6

Масква афіцыйна прызнала Ісламскі Эмірат Афганістан3

«Адну мяне прыводзіць у шаленства, што за мяжой я выключна ІрЫна?» Беларуска абураецца транслітэрацыяй у пашпарце з беларускай мовы38

Трамп з Пуціным абмеркавалі сітуацыю ў Іране і Украіне

У Лідзе памёр 71-гадовы мужчына. Яго сын, зборшчык подпісаў за Цапкалу, кажа, што бацьку закатавалі да смерці. Ці так гэта?3

Затрыманых у Азербайджане супрацоўнікаў «Спутніка» адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе3

Суд ва Украіне ўпершыню прызнаў шлюб паміж двума мужчынамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова3

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць