Грамадства44

Маці Вячаслава Сіўчыка, які 12 дзён галадае ў турме: «Прачынаюся начамі — ці ён жывы?»

Актывіст руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, які адбывае ў турме на Акрэсьціна 15 сутак арышту за акцыю 1 траўня, з 3 траўня трымае галадоўку.

Зьвестак пра стан здароўя актывіста ў сваякоў няма, бо да яго не пускаюць адваката. Ні лістоў, ні званкоў сваякі ад Сіўчыка не атрымлівалі.

Маці актывіста Галіна Сіўчык кажа, што баіцца самага горшага, бо ведае, зь якімі складанасьцямі сын сутыкаецца падчас галадовак:

«Прачынаюся ўначы ад жахлівай думкі: што там з сынам, ці ён жывы? Калі б ведаць што пра яго, было б лягчэй, але гэтак, у поўнай ізаляцыі — гэта такія пакуты! Слава падчас галадоўкі ў 1996 годзе трапіў у рэанімацыю, казаў пасьля, што мог жывым ня выйсьці. Але ж тады да яго хоць сьвятара дапусьцілі, а цяпер — нікога. Адвакату нават не дазволілі прысутнічаць на працэдуры падачы скаргі на прысуд. Невядома, ці дапамагаюць яму лекары — а ў яго ж зусім слабы зрок, шмат захворваньняў!» — непакоіцца Галіна Сіўчык.

3 траўня Вячаслаў Сіўчык удзельнічаў у мітынгу памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Барысаве. На адваротным шляху, ужо ў Менску, у маршрутку, на якой актывіст вяртаўся з Барысава, падселі двое супрацоўнікаў у цывільным. На прыпынку актывіста схапілі і пацягнулі ў аўтамабіль без нумароў, які адмыслова чакаў Сіўчыка.

«Ніхто з пасажыраў маршруткі нават слова ня пікнуў», — абураецца маці вядомага актывіста, згадваючы пра затрыманьне сына.

Сёлета Вячаслава Сіўчыка ўжо штрафавалі і арыштоўвалі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. 23 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, Вячаслава Сіўчыка затрымалі падчас пахаваньня сваяка.

Маці Сіўчыка кажа, што яе сын адмыслова абвясьціў галадоўку пратэсту супроць умоваў у ізалятары на Акрэсьціна, якія значна пагоршыліся ў параўнаньні з пачаткам 2010-х гадоў. «Вось супроць усяго гэтага Вячаслаў і трымае галадоўку», — мяркуе Галіна Сіўчык.

Галіна Сіўчык расказала пра абмежаваньні ў перадачах, якія існуюць паводле правілаў ІЧУ на Акрэсьціна: там прымаюць толькі адну перадачу на 3 дні вагой да 5 кіляграмаў і толькі ад сваякоў. Маці актывіста расказала, што ад жонкі Вячаслава Сіўчыка цягам ягонага арышту ў турме на Акрэсьціна перадачы прымалі, але тамтэйшыя абмежаваньні, на яе думку, ня ўлічваюць асаблівых патрэбаў вязьня-галадоўніка.

«Пры галадоўцы чалавеку трэба піць 3—5 літраў чыстай вады штодня, але на Акрэсьціна вада брудная, яна з крана. Перадаць чыстую ваду можна толькі празь перадачу, але адной перадачы на тры дні не хапае, і ўжо зусім не застаецца вагі на харчы ці вопратку. А надвор’е стаяла халоднае. Вось і думала жонка, што перадаваць: швэдар ці бутэльку вады?»

На волю Вячаслаў Сіўчык мае выйсьці 18 траўня а 16 гадзіне дня. Але праваабаронцы адзначаюць, што міліцыянты цяпер вярнуліся да ранейшай практыкі, калі час вызваленьня не супадае з часам затрыманьня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам6

Расійскі ратавальнік расказаў, што стала прычынай гібелі беларускага турыста на Эльбрусе2

«Абясцэньванне намаганняў амерыканцаў па вызваленні палітвязняў — гэта праява крайняй неадказнасці»62

У прапагандысцкі сюжэт пра гісторыю конкурса «Міс Беларусь» трапіў твар былой палітзняволенай3

Знішчальнікі НАТА падымаліся па трывозе і ў Літве6

У Мінску сёння святкуюць Дзень горада ФОТЫ25

На чыгунцы ў расійскай Арлоўскай вобласці ўзарвалася бомба2

У Польшчы зноў падымалі авіяцыю для барацьбы з дронамі і закрывалі Люблінскі аэрапорт9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць