Улада4343

Начальнік веткаўскай міліцыі прыйшоў з праверкай у дом мясцовага жыхара — эпічнае ВІДЭА

Высокапастаўлены веткаўскі міліцыянт сярод ночы зайшоў у дом мясцовага жыхара праверыць дакументы.

4 чэрвеня ў сетцы з'явілася відэа пад назвай «Ночной дозор. нач. РОВД г. Ветка полнейший беспредел». Відэа на сваім youtube-канале апублікаваў карыстальнік ponteley pomozov (Сяргей Помазаў), паведамляе «Белсат».

На відэазапісе бачна, што першы намеснік кіраўніка аддзялення ўнутраных справаў Веткаўскага райвыканкама Кошман Аляксандр Уладзіміравіч зайшоў у дом Помазава.

Аўтар відэа эмацыйна папрасіў у праваахоўніка растлумачыць прычыны позняга візіту (амаль апоўначы). Высокапастаўлены веткаўскі міліцыянт патлумачыў, што «дзверы ў доме былі адчыненыя», і ён надумаў зайсці і праверыць дакументы.

«Вы што ад мяне хочаце? Вы ўночы прыйшлі да мяне і ходзіце сваімі бруднымі ботамі па маіх дыванах. Я вам зараз рахунак выстаўлю», — абураўся мужчына.

Праз 10 хвілінаў сваркі міліцыянт выйшаў з дома, так і не ўбачыўшы дакументаў. «Я да вас прыеду», — сказаў міліцыянту ў канцы візіту аўтар відэа.

Сёлета 9-га красавіка пачалася гісторыя супрацьстаяння Сяргея Помазава, жыхара вёскі Пыхань, пад Гомелем, і супрацоўнікаў спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Паводле словаў Сяргея, супрацоўнікі ДАІ без папярэджання заехалі ў двор мужчыны і патрабавалі паказаць правы і дакументы на аўтамабіль.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Збіраюць падтрымку гісторыку Юрасю Юркевічу, у якога знайшлі рак мозгу1

У Смалявічах тры тыдні б'е гарачы гейзер

Брытні Спірс прадала правы на ўсе свае песні за $200 мільёнаў2

Беларус наладзіў у Польшчы вытворчасць хатніх бункераў для абароны ад ракет і дронаў7

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая57

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць