Меркаванні3636

Пасля скаргі і вымовы правадніца вывучыла, што такое «гарбата»

Неяк мінулым ліпенем ехаў я начным цягніком з Рэчыцы ў Менск. Падышоў раніцай да правадніцы купіць кубак гарбаты, а ў адказ пачуў: «Так! Хаварыце мне па-рускі! Я не сабіраюсь тут этат ваш біларускі йызык панімаць, я іво ў школі ні учыла». Ну і яшчэ нешта такога ж кшталту.

Тое, што правадніцы не разумеюць, што такое «гарбата», здараецца часта. Але большасць просяць патлумачыць, што ж гэта такое і я спакойна тлумачу (не перакладаючы) і сітуацыя мірна вырашаецца. А тут проста нахабства і хамства.

Тады я запатрабаваў кнігу заўваг і прапановаў ды напісаў туды заўвагу з прапановай скасаваць з такой супрацоўніцай працоўную дамову у сувязі з неадпаведнасцю ўзроўня адукацыі патрабаванням для падобнай прафесіі. Артыкул 4 закона «Аб мовах» патрабуе ад кожнага работніка любой арганізацыі валодання абедзвюма дзяржаўнымі мовамі на ўзроўні, які неабходны ім для выканання сваіх службовых абавязкаў. І калі правадніца не здолела прадаць мне тавар, які абавязаная рэалізоўваць у вагоне цягніка, з-за таго, што не зразумела назву гэтага тавара на першай дзяржаўнай мове, адпаведна, яна не валодае гэтай мовай у аб'ёме, неабходным для выканання сваіх абавязкаў, а значыць, не адпавядае займанай пасадзе.

Праўда, тады яе не звольнілі, а толькі абвясцілі вымову і пазбавілі прэміі за нізкую культуру абслугоўвання мяне. Белчыгунка спаслалася, што ў службовай інструкцыі правадніка сярод абавязкаў не запісана патрабаванне закона аб валоданні абедзвюма дзяржаўнымі мовамі на адпаведным узроўні. Ну я, па шчырасці, і не стаў моцна настойваць на самым жорсткім пакаранні.

А ў гэты панядзелак я ехаў з Менску да Рэчыцы. І ў вагоне трапілася тая самая правадніца. Праўда, ні яна, ні я не падавалі віду, што ўжо знаёмыя, хаця па маёй мове, упэўнены, яна мяне ўзгадала.

Я зноў папрасіў кубак гарбаты. Адказ быў такі: «Вы знаіце, у нас вот так, штобы прама травянова, то нету, есць чорны і зілёны. Вам какой?» Ну я замовіў чорную. Але тое, што цётка цяпер ведае, што такое «гарбата», ды яшчэ нехта ёй наплёў, што гарбата — гэта нібыта толькі з зёлак - «травяны», а «чорны» і «зялёны» — гэта толькі «чай», — гэта, па шчырасці, парадавала!

Усё ж плён і ад Случаковай пісаніны, і ад маёй ЁСЦЬ!

Каментары36

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць