КДБ спыніў крымінальную справу ў дачыненні да маладафронтаўца Сяргея Пальчэўскага
Актывіст Маладога Фронту Сяргей Пальчэўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што крымінальная справа ў дачыненні да яго была спыненая.

«У мяне тут прыемная навіна. Сёння на пошту прыйшоў ліст ад КДБ. Пішуць, што ў дачыненні да мяне спынены крымінальны пераслед па артыкуле 293 ч. 3 за адсутнасцю складу злачынства. Дзякуй усім за падтрымку. Спадзяюся, неўзабаве ўсе вязні па «справе патрыётаў» будуць на волі. Жыве Беларусь!», — напісаў Пальчэўскі.

Сяргей Пальчэўскі — актывіст Маладога фронту, удзельнік шматлікіх акцый пратэсту і абароны Курапатаў. Ён быў затрыманы 22 сакавіка, сядзеў у СІЗА на «Валадарцы», яму выставілі абвінавачванне ў падрыхтоўцы масавых закалотаў.
Пальчэўскі выйшаў на волю 15 красавіка і прызнаўся, што падпісаў дамову аб супрацы з КДБ пад псеўданімам «Артур».
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары