Экзіт-пол паказвае, што кансерватары страцяць большасць на выбарах у Брытаніі. Яны атрымаюць прыкладна на 50 мандатаў больш, чым лейбарысты, але менш за 50%. Рэшта дэпутацкіх месцаў дастанецца Шатландскай нацыянальнай партыі, валійскім нацыяналістам ды ліберал-дэмакратам. Усе гэтыя партыі выступалі супраць палітыкі кансерватараў і супраць Брэксіта.
Калі вынік выбараў пацвердзіць вынікі экзіт-пола, Тэрэза Мэй, імаверна, сыдзе ў адстаўку з пазіцыі кіраўніка кансерватараў, а да канца года могуць адбыцца перавыбары.
Ліберал-дэмакраты і шатландцы выступаюць за паўторны рэферэндум накот выхаду з ЕС, а лейбарысты — за выкананне вынікаў папярэдняга рэферэндуму, але максімальна мяккі развод і захаванне цесных сувязяў з Еўрасаюзам.
Каментары