Гісторыя2828

«Лбастая, сабою танклявая» — як апісвалі беларусак 350 гадоў таму

Сціслыя звесткі пра выгляд беларусак XVII стагоддзя можна знайсці ў кнізе «Акты, относящиеся до юридического быта древней России», выдадзенай археаграфічнай камісіяй у 1857 годзе.

Адзін з дакументаў — спіс паланянак, якіх падданы маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча Грыгорый Іванаў сын Пустошкін «прывёў да запісу» 29 мая 1666 года.

Ці сам той Грыгорый Пустошкін быў удзельнікам «невядомай вайны» 1654—1667 гадоў і пустошыў Вялікае Княства Літоўскае ў складзе маскоўскага войска ды прывёў на вяроўцы палон у сваю вотчыну, ці паланянкі дасталіся яму нейкім іншым спосабам — невядома.

У кнізе цытуецца толькі запіс пра іх, так бы мовіць, рэгістрацыю на новым месцы.

Імёны ўсіх чатырох падаюцца са змяншальнымі суфіксамі, што падкрэслівае іх залежны стан.

Адна з іх — з Брэста, другая — з Гродна, дзве апошнія таксама, можна меркаваць, адтуль:

«Дзеўка Хвядорка Іванава дачка, горада Брэсця, з твару смуглая, нос прост, вочы цёмна-шэрыя, росту невялікага, гадоў сямнаццаць;

Горада Гродна дзеўка Марынка Васілёва дачка, воласам русая, вочы шэрыя, з твару гладкая, маленькія воспіны, нос просты, ростам сярэдняя, гадоў сямнаццаць;

Жонка Хвядосьіца Хведарава дачка, воласам русая, лбастая, вочы цёмныя, ростам сярэдняя, гадоў за дваццаць, сабою танклявая;

Жонка Аўдоцьіца Амяллянава дачка, сутулаватая, вочы шэрыя, на твары воспіны, нос шыракаваты, прыгубастая, ростам сярэдняя, пласкаватая, гадоў дваццаць пяць («полтретьятцать»)».

Запіс зрабіў дзячок Мікольскай царквы Волака Дзершкава. Пагост з такой назвай можна знайсці ў пераліках населеных пунктаў Наўгародскай зямлі.

Невядома, як склаўся далей лёс Тадоры, Марыны, Тадосі і Еўдакіі — ці выжылі яны на поўначы Масковіі, ці здолелі вярнуцца дадому, ці жывуць цяпер іх нашчадкі. Перад намі адкрыўся толькі адзін з малых эпізодаў вялікай беларускай трагедыі XVII стагоддзя.

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць