Здарэнні3131

Разборкі ў Маладзечне: у цэнтры горада «правыя» жорстка пабілі «левых», пацярпеў Касінераў

Серада 21 чэрвеня, цэнтральная плошча Маладзечна. Невялікую групу моладзі ў адзенні з сімволікай анархісцкіх рухаў спыняе колькасна большая кампанія — прадстаўляюцца «правымі». 

Дыялог хутка скончыўся, загаварылі ўжо рукі і ногі — пасля кароткай бойкі анархісты сыходзяць пабітымі. 

Сярод іх — шырока вядомы сваімі перформансамі Вячаслаў Касінераў, у яго зламаны нос і закрытая ЧМТ. 

Касінераў пасля збіцця, фота svaboda.org

Што гэта было? 

Некаторыя СМІ пісалі, што «натоўп нэанацыстаў збіў Касінерава з сябрамі», што «некалькі бітком набітых машын ездзілі па горадзе і шукалі іх».

Выходзіць, у Маладзечне ёсць неанацысты, якія сярод белага дня на машынах і ў цэнтры горада нападаюць на людзей?

«Наша Ніва» паспрабавала разабрацца з гэтай гісторыяй.

Мы пацікавіліся ў Касінерава, чаму ён апынуўся ў Маладзечне.

«Прыехаў пагуляць, — сказаў Касінераў. — З чаго нараджаецца думка проста пагуляць? Да сяброў скатацца, да знаёмых. Там жа не было ні футбола ніякага, нічога. Усё спакойна было».

Што падказала пацярпелым, што перад імі менавіта «неанацысты»?

«Людзі так прадставіліся: маўляў, мы правых поглядаў, вы — антыфашысты, а мы правыя, нацысты. Сябры мае чулі гэта», — сказаў Касінераў.

Паводле яго, узрост нападнікаў — у асноўным прыкладна па 19-20 гадоў, былі і трохі старэйшыя. 

Ці маглі б гэта быць фанаты мясцовага футбольнага клуба? 

«Думаю, з вялікай імавернасцю гэта мясцовыя, можа, і фанаты. Я чуў, што там заўсёды моцны рух быў правы», — сказаў пацярпелы хлопец. 

Адзначым, што некалькі дзён таму на сайце для фанатаў troublemakers.com.ua выйшла гутарка з ананімным фанатам «левага» мінскага клуба «Партызан», які апісаў сябе як «актыўнага хулігана апошняй пяцігодкі».

Апроч іншага, звяртаюць на сябе ўвагу наступныя словы:

«Не ўлічваючы дробных боек, маёй першай тэмай было накрыццё (накрыццё — збіццё кампаніяй іншай кампаніі) кагосьці з правінцыйных рухаў, напэўна, Маладзечна. І так, гвалт — гэта тое, у што я адразу ж улюбіўся і на гэта падсеў. Мы выйшлі на іх з цемры, яны не чакалі гэтага ў сваім жа горадзе і былі абсалютна не гатовыя. Частка пабегла, тыя, што засталіся — аказаліся на зямлі ўжо праз пару імгненняў. Выдатна адчуваць адрэналін, які скалынае тваё цела, чуць хруст костак небаракі, на якім ты скачаш, лямант выпадковых сведкаў… У Маладзечна мы наведваліся яшчэ не раз і, напэўна, гэты горад лідзіруе па колькасці калецтваў, пакінутых пасля нас», — прыводзіць сайт словы мінскага фаната.

Гэтак званыя «антыфашысты» скачуць на сваіх ідэалагічных ворагах у вагоне мінскага метро, фота з troublemakers.com.ua

І вось яшчэ ён кажа пра фанацкае жыццё, калі клуб ужо выляцеў з Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі:

«У дывізіёне мы гулялі ў асноўным з прыніжанымі правінцыйнымі рухамі, так што стандартная мутка, у тыя часы, праходзіла па схеме апісанага выезду ў Маладзечна: прыехаць складам у іх горад, пасцяліць усіх, хто не паспеў уцячы, ехаць дадому адпачываць. У прынцыпе, таксама весела». 

Ці меў дачыненне Касінераў да фанатаў «Партызана»? 

Як ён нам сказаў — толькі ўскоснае. 

«Былі сябры адтуль, у прынцыпе, меў кантакты. «Ганяць» за «Партызан» — не было такога, я футболам не вельмі цікаўлюся. А так, падтрымліваў сваіх сяброў. Таму што мы вызнаем аднолькавыя погляды», — патлумачыў Касінераў. 

Якія высновы можна зрабіць пасля гэтага? 

Магчыма, што Касінераў стаў ахвярай сваіх, так бы мовіць, знаёмстваў — ранейшых геройстваў сваіх сяброў у Маладзечне.

Вячаслаў — публічная асоба, не хавае сваіх сувязяў з фанатамі «Партызана», якія самі прызнаюцца, што маладзечанскія ад іх нацярпеліся хіба не больш за ўсіх.

Можна падумаць, што, убачыўшы знаёмыя твары, адныя субкультуршчыкі, якія называюць сябе «правымі», вырашылі адпомсціць прадстаўнікам іншай плыні субкультуры — гэтак званым «антыфа». У іх гэта лічыцца нармальным, як вынікае з вышэйзгаданага інтэрв'ю.

У міліцыі пакуль ніяк не каментуюць здарэнне: «Вядзецца праверка».

Тыя маладзечанскія фанаты, з якімі мы звязаліся, робяць выгляд, што нічога не ведаюць пра інцыдэнт.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў2

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць