Меркаванні2323

«42 тоны на такой хуткасці — гэтак танк мог і дом знесці» — Алесін

Незалежны вайсковы эксперт Аляксандр Алесін мяркуе, што арганізатары рэпетыцый парада пралічыліся.

«Гэта можа быць тэхнічная непаладка, прыкладам, бакавы фрыкцыён заела, — кажа Алесін у камэнтары Свабодзе. — А танк Т-72 даволі цяжкі ў кіраваньні, ён патрабуе рэальнай фізычнай сілы ад кіроўцы. Усё ж 42 тоны, на такой хуткасьці мог і дом зьнесьці. На парадах ці падчас праходу вайсковай тэхнікі на манэўрах такое бывала, што ў дамы заяжджалі, асабліва пры павароце. Яшчэ відаць, што пакрыцьцё мокрае, а хуткасьць вялікая, вось і не ўлічыў.

Якое можа быць пакараньне танкісту? Мяркую, будуць разьбірацца, і калі выявіцца, што адбылася тэхнічная паломка, дык вялікага спагнаньня ня будзе.

Але рэч ня толькі ў танкісту. Чаму такая хуткасьць? Чаго імчаўся? Ведаю, што для такіх рэпэтыцыяў складаецца вельмі шчыльны графік, усё па хвілінах расьпісана. Магчыма, зь нейкай прычыны вось менавіта гэты танк ды той, што быў за ім, адсталі ад калёны. Потым спрабавалі дагнаць — вось і вынік.

А гэта значыць, што пралічыліся арганізатары, магчыма, трэба на такія рэчы адводзіць больш часу, улічваць, што нехта можа зьбіцца з графіку, і каб потым ён не ляцеў па вуліцы, не даганяў.

Яшчэ важны момант — што мінакі на ходніках ніяк не папярэджаныя, што доступ да дарогі адкрыты. Магчыма, трэба неяк агароджваць, можа, вайсковую аўтаінспэкцыю далучаць, каб іхныя машыны стаялі ўздоўж вуліцы, калі ідзе тэхніка. Памятаеце, пару гадоў таму на рэпэтыцыі ўжо быў інцыдэнт з вайсковай тэхнікай, каля плошчы Бангалёр гэта было? Задыміўся. Такое магчыма, што нешта ламаецца, але трэба рабіць высновы».

На просьбу пракамэнтаваць прапанову ўвогуле адмовіцца ад вайсковых парадаў экспэрт сказаў:

«Ведаеце, у Беларусі парады — адзіная магчымасьць даказаць усім, што войска ў нас ёсьць. Вайскоўцы сядзяць у гарнізонах, па казармах, тэхніка ў ангарах — і ў людзей уражаньне, што арміі нібыта няма. І тады ўзьнікае пачуцьцё: а хто ж нас абараняе? Вось яны гэтак, праз «прамоўшн» і даказваюць, што не дарма хлеб ядуць. І, мяркую, лепш вось такімі інфармацыйна-прапагандысцкімі акцыямі, умоўна ваяваць, чым па-сапраўднаму. А тое, што парады большасьці нашых грамадзянаў падабаюцца і што на гэта зьвяртаюць увагу іншаземцы, магу засьведчыць. Ведаю, што на парад 3 ліпеня вайсковы аташэ Японіі адмыслова ў Менск прыедзе, францускі аташэ будзе — значыць, цікавяцца, ёсьць на што паглядзець. Таму мяркую, што парады сваю працу робяць»

Каментары23

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю86

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць