Кіно77

Мультфільм «Маленькі прынц» па-беларуску тры дні збіраў аншлагі. 28 чэрвеня — дадатковы паказ

28 чэрвеня ў мінскім кінатэатры «Масква» пройдзе дадатковы паказ мультфільма «Маленькі Прынц» у беларускай агучцы.

Ён ішоў 23—25 чэрвеня разам з прэзентацыяй першага ў незалежнай Беларусі выдання кнігі «Маленькі Прынц» па-беларуску.

«У нас былі поўныя аншлагі ўсе тры дні, кінатэатр сам захацеў дадатковых паказаў. Нам нават прапанавалі два дні, а не адзін, — расказаў НН каардынатар паказаў Андрэй Кім. — Але мы вырашылі зрабіць адзін паказ, акурат напярэдадні дня народзінаў Экзюперы. Перад паказам будзе магчымасць замовіць кнігу «Маленькі прынц» па-беларуску, мы друкуем дадатковы наклад, бо першыя 500 асобнікаў прадаліся менш чым за тры дні».

«Маленькі Прынц» — найзнакаміцейшы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, залатая класіка літаратуры, самая перакладаная кніга ў свеце пасля Бібліі і Карана. Гэта глыбокі і мудры твор, адначасова цікавы як дзеткам, так і для дарослым.

У 2015 годзе ў Францыі выйшаў аднайменны мультфільм. Ён распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са смешным старым — тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі Прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.

У межах праекта «Беларускія ўікэнды» гэты мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сятлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павал Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў.

Перад паказамі адбудзецца прэзентацыя першага ў незалежнай Беларусі выдання кнігі «Маленькі Прынц» у беларускім перакладзе Ніны Мацяш. У гэты дзень можна будзе набыць кнігу па адмысловым кошце.

Паказ адбудзецца 28 чэрвеня ў кінатэатры «Масква». Пачатак а 19:00.

Падрабязнасці на kinakong.by. Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 29 5543459 (Андрэй). 

Каментары7

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць