Навука і тэхналогіі99

Вялікі крок наперад: у кароў знайшлі антыцелы для барацьбы з ВІЧ

Ін'екцыя «муляжоў» віруса імунадэфіцыту прымусіла імунітэт кароў выпрацаваць цэлы набор антыцелаў, якія нейтралізуюць 96% разнавіднасцяў ВІЧ, што адкрывае дарогу для стварэння вакцыны ад гэтага віруса. Пра сенсацыйнае даследаванне гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature. 

Вірус імунадэфіцыту пранікае ў клеткі чалавека пры дапамозе набору з некалькіх бялкоў на паверхні яго абалонкі. Іх структура, а таксама структура «шчыта» з вуглевадародаў, які іх абараняе, мяняецца з кожным новым пакаленнем ВІЧ, што змушае імунную сістэму выпрацоўваць новы набор антыцелаў. У большасці выпадкаў вірус становіцца пераможцам у гэтай «гонцы ўзбраенняў», і гэтая ж асаблівасць перашкаджае вучоным стварыць вакцыну ці прышчэпку ад ВІЧ.

Як тлумачаць імунолагі, праз 3-4 гады пасля заражэння ВІЧ імунная сістэма чалавека часта пачынае сінтэзаваць так званыя антыцелы шырокага профілю дзеяння (bnAbs), здольныя нейтралізаваць адразу некалькі разнавіднасцяў віруса. Гэта мала ў чым дапамагае арганізму, бо вірус да гэтага часу ўжо паспее глыбока пранікнуць ва ўсе тканкі цела і перайсці ў хранічную стадыю.

Праводзячы такія вопыты на цялятах, навукоўцы заўважылі, што іх арганізм пачаў вырабляць bnAbs літаральна праз 1-2 месяцы пасля пачатку ін'екцый. Вывучыўшы іх структуру, навукоўцы прыйшлі да высновы, што некаторыя з гэтых антыцелаў злучаліся з ВІЧ не горш, чым гэта робяць самыя якасныя чалавечыя bnAbs. Самае лепшае з іх, NC-Cow 1, можа ў адзіночку знішчыць каля 70% вядомых разнавіднасцяў віруса імунадэфіцыту.

Набор з такіх антыцелаў, якія навукоўцы вырошчвалі ў арганізме кароў на працягу года, змог нейтралізаваць каля 96% штамаў ВІЧ, што з'яўляецца вялікім крокам наперад у распрацоўцы вакцыны ад галоўнай хваробы 20 і 21 стагоддзяў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць