У чацьвер Аляксандар Лукашэнка скіраваў ліст Мядзьведзеву, у якім ён заявіў аб разуменьні, што «ў сытуацыі, якая склалася, у Расіі не было іншага маральнага выбару, акрамя як падтрымаць зварот народаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнаньні іх права на самавызначэньне», запэўніў, што Беларсь застаецца «надзейным і пасьлядоўным саюзьнікам Расіі», але прапанаваў, каб краіны АДКБ занялі «кансалідаваную пазыцыю ў гэтым пытаньні».
Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня накіраваў пасланне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, у якім, у прыватнасці, адзначана, што ў сітуацыі, якая склалася, у Расіі не было іншага маральнага выбару, акрамя як падтрымаць зварот народаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні іх права на самавызначэнне ў адпаведнасці з асноватворнымі міжнароднымі дакументамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе А. Лукашэнкі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама выказаў думку аб мэтазгоднасці вынясення гэтага пытання на разгляд Рады калектыўнай бяспекі АДКБ, правядзенне якога запланавана на 5 верасня 2008 года, і прыняцця кансалідаванай пазіцыі дзяржаваў-удзельніц.
А. Лукашэнка запэўніў, што Рэспубліка Беларусь застаецца надзейным і паслядоўным саюзнікам Расіі.
-
«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе
-
Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі
-
Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў
Каментары