Усяго патроху3737

Па тусовачнай Зыбіцкай вуліцы ў Мінску будзе хадзіць… Спермік. Хто гэта такі?

З пятніцы па нядзелю, ад 17.00 і да 21.00, па вуліцах Герцэна і Зыбіцкай будзе прагульвацца лялечны сперматазоід. Місія Сперміка: раздаць заўсёднікам адной з самых тусовачных вуліц сталіцы прэзерватывы.

Хутка на вуліцах сталіцы.

Такім чынам клініка рэпрадукцыі і генетыкі «Ева» разам з беларускім вытворцам прэзерватываў «Індыга» вырашылі нагадаць людзям пра важнасць здаровага сэксу.

Незвычайны касцюм Сперміка шыўся спецыяльна да акцыі, і апране яго маладая дзяўчына-прамоўтар Вікторыя Краўцова, з якой нам удалося звязацца і распытаць, з якімі эмоцыямі яна прымярае такую абноўку.

Вікторыя Краўцова.

Віка вучыцца на журфаку. Каб не залежыць ад бацькоў у фінансавым плане, год таму пачала шукаць падпрацоўку і трапіла ў сферу прасоўвання тавараў, тым больш што работу на прома-акцыях атрымоўваецца сумяшчаць з парамі на дзённай форме навучання.

«Наша Ніва»: Віка, у якіх персанажаў табе прыходзілася пераўвасабляцца на акцыях раней?

Вікторыя Краўцова: Спермік будзе маім другім досведам работы ў роставай ляльцы: аднойчы я была Бонсцікам, у асноўным жа працавала на дэгустацыях.

«НН»: Не было ўнутраных ваганняў наконт такой ролі? Касцюм жа, мякка скажам, незвычайны.

ВК: Касцюм велізарны, тым больш што я маленькая: мой рост —160 сантыметраў. Ён глядзіцца на мне як вялікі дом ці ўтульны шалаш, але важыць не шмат, бо зроблены з паралону і тканіны.

Я не лічу, што гэта нейкі ненармальны персанаж, гэта тое, да чаго ўсе мы маем дачыненне і калі-небудзь сутыкнемся. Не трэба саромецца тэм рэпрадукцыі, спермы, сэксу і гэтак далей. Я на сваім прыкладзе, мне здаецца, таксама дэманструю, што нічога ганебнага тут няма.

«НН»: Падчас прымеркі ты ўжо выходзіла ў ім на вуліцу, як табе рэакцыі людзей?

Мы выйшлі ўсяго на 15 хвілінак. Людзі віталіся, рэагавалі вельмі пазітыўна. Адна маленькая дзяўчынка захацела са мной сфатаграфавацца. Праўда, не факт, што яна разумела, што я за герой, бо нават мая маці выказала здагадку, што я — гэта малочны зуб. Аднак факт ёсць факт: негатыўных каментароў у мой бок не было, не чакаю я іх і з пятніцы на нядзелю. Тым больш гэта будуць выходныя, Зыбіцкая, вечар, выходныя і добры настрой.

Каментары37

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам11

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам11

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць