Навука і тэхналогіі99

Навукоўцы патлумачылі, чаму дарагое віно смачнейшае

Праз высокі кошт людзі чакаюць, што шакалад і віно будуць вельмі смачнымі. Навукоўцы высветлілі, што гэта ўплывае на адпаведныя вобласці ўспрымання ў галаўным мозгу. Даследаванне было апублікаванае ў часопісе Scientific Reports.

Праз адрозненні ў цане людзі могуць лічыць аднолькавыя па якасці прадукты зусім рознымі. Гэтую з'яву называюць «маркетынгавым эфектам плацэба».

Як і ў выпадку з лекавымі прэпаратамі-пустышкамі, эфект звязаны не з рэальнымі ўласцівасцямі, а з тымі, што толькі прыпісваюцца прадукту.

У ходзе работы даследчыкі параўналі, як розніца ў кошце ўплывае на адпаведныя адчуванні ў мозгу, нават калі віно, якое пілі рэспандэнты, было нясмачным. У эксперыменце прымалі ўдзел 15 мужчын і 15 жанчын, сярэдні ўзрост якіх склаў 30 гадоў.

Падчас дэгустацыі даследчыкі з дапамогай МРТ сачылі за актыўнасцю мозгу ўдзельнікаў. Да таго як рэспандэнт каштаваў віно, яму паказвалі цану напою, і толькі пасля гэтага віно паступала ў рот чалавека па трубцы. Пасля гэтага ўдзельнік, націскаючы кнопку, ацэньваў смак напою па дзевяцібальнай шкале. Перад дэгустацыяй наступнага ўзору чалавека прасілі спаласнуць рот вадой.

Па словах аўтараў, у эфекту плацэба ёсць свае межы. Калі, напрыклад, вельмі нізкаякаснае віно прадаюць за 100 еўра, то эфекту, верагодна, не будзе.

Даследчыкі давалі рэспандэнтам чырвонае віно сярэдняй і высокай якасці і паказвалі ім цэннікі ў 3, 6 і 18 еўра.

Як і чакалася, рэспандэнты заявілі, што віно з больш высокім коштам лепшае за «таннае», і ўсё адно, ці трэба было за яго плаціць, ці можна было пакаштаваць бясплатна. 

Каментары9

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс4

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені9

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле22

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы15

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі5

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс4

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць