Навука і тэхналогіі66

Сібірскія навукоўцы прадраклі раскол Еўразіі з-за пашырэння Байкала

Возера Байкал ў яго цяперашнім выглядзе можа знікнуць з твару зямлі, а на яго месцы з'явіцца новы акіян, які расколе Еўразію, лічаць расійскія навукоўцы. Артыкул апублікаваны ў афіцыйным выданні сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук «Наука в Сибири».

Адзначаецца, што ў цяперашні час у зямной кары, проста пасярэдзіне Еўразіі, знаходзіцца велізарны раскол — Байкальская рыфтавая зона. Ён зарадзіўся ў кайназойскую эру, некалькі дзясяткаў мільёнаў гадоў таму.

Даволі доўгі час (да пачатку другой паловы неагену) рыфт развіваўся досыць спакойна. Мясцовасць акружалі невысокія горы, а западзіны былі неглыбокія. Каля пяці-сямі мільёнаў гадоў таму тэктанічныя працэсы раптам рэзка ўзмацніліся, горы сталі хутка расці, а западзіны — «правальвацца» з вялікай хуткасцю. У выніку сфарміраваўся рэльеф альпійскага тыпу. Цяпер гэтыя працэсы ў раёне возера працягваюцца: горы растуць на пяць-шэсць міліметраў у год, а западзіны паглыбляюцца на тры-чатыры міліметры.

Калі геадынамічнае становішча не зменіцца, то прыкладна праз 20 мільёнаў гадоў Еўразію чакае раскол. Пры гэтым на месцы возера Байкал з'явіцца новы акіян.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by9

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 12, сярод іх трое дзяцей3

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя2

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады45

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

Беларуска Дар'я расказала, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?41

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by9

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць