Грамадства3636

Арыштаваны прарасійскі публіцыст Шыптэнка: «Застаюся прыхільнікам уз’яднання Беларусі і Расіі»

Расійскія СМІ паведамляюць, што публіцыст Сяргей Шыптэнка скончыў азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго. З дакументамі ён знаёміўся цягам месяца — ад 29 жніўня да 28 верасня.

Гэта значыць, што крымінальная справа супраць прарасійскіх публіцыстаў Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнкі хутка будзе перададзеная ў суд. У выніку іх абвінавацілі ў «распальванні міжнацыянальнай варажнечы групай асобаў». Шыптэнка і Паўлавец таксама абвінавачваюцца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Усяго крымінальная справа складаецца з 17 тамоў. Названыя прозвішчы людзей, якія рабілі экспертную ацэнку публікацыям Шыптэнкі — псіхолаг Гатальская і філолагі Андрэева і Кірдун. Сам Шыптэнка экспертызу назваў «сімулякрам паранаідальнага канструкта» і «пошлай спробай лінгвістычнага нудызму».

Жонка Ірына Шыптэнка перадае, што яе муж застаўся верны сваім поглядам, а менавіта «ўз’яднанню Беларусі і Расіі». Ён запрашае расійскіх навукоўцаў і прадстаўнікоў грамадскасці на суд над ім.

У зняволенні Сяргей Шыптэнка, Дзмітрый Алімкін і Юрый Паўлавец знаходзяцца ад снежня мінулага года.

Каментары36

Цяпер чытаюць

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады28

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы5

«Гэта калонія для непаўналетніх, а не школа!» Бацькі школьнікаў абураюцца забаронай на смарт-гадзіннікі11

Сі Цзіньпін праводзіць маштабную чыстку ў кітайскай арміі6

Рыбалоўная крама адсудзіла ў жанчыны 500 рублёў за водгук на адну зорку на Яндэксе

«Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну». Вось што «Наша Ніва» пісала пра кнігі з лонг-ліста Гедройця

У Германіі адкрываюць самы буйны завод боепрыпасаў у Еўропе4

Сын былога баскетбаліста зборнай Беларусі выйграў юніёрскі чэмпіянат свету ў складзе зборнай ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады28

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць