Культура3737

Лабадзенка пачаў збор сродкаў на помнік Касцюшку ў Беларусі: «Не трэба шукаць ворагаў, трэба самім ушаноўваць сваіх герояў»

Ахвяраваць на першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку можа любы ахвотны на платформе «Талака». Каб помнік з’явіўся, неабходна сабраць 11 тысяч рублёў. Усталяваць яго плануюць у Мерачоўшчыне, дзе нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

Працоўны варыянт помніка, што беларусы хочуць паставіць у Швейцарыі.

Ініцыяваў збор сродкаў Глеб Лабадзенка. На яго думку, гэта самая правільная рэакцыя беларусаў на скандал вакол помніка Касцюшку ў Швейцарыі.

«Самае рацыянальнае зерне, якое прагучала ва ўсіх гэтых сварках вакол помніка ў Швейцарыі, у тым, што не трэба шукаць ворагаў, а трэба самім ушаноўваць сваіх герояў, — кажа Глеб Лабадзенка. — Мы самі вінаватыя, што ў Беларусі няма ніводнага помніка Касцюшку, але гэта тое, што заўжды можна выправіць».

Адзін з двух бюстаў Касцюшкі стаіць на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску. Другі — у вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе месцілася сядзіба Касцюшкаў. Ёсць памятны валун у Мерачоўшчыне.

«Калі я сёння з раніцы пазваніў дырэктарцы музея ў Мерачоўшчыне і агучыў ідэю паставіць помнік Касцюшку, яна сказала: «Вы, напэўна, прачыталі мае думкі», — працягвае Глеб. — Дэлегацыю ад іх музея якраз запрасілі на адкрыццё помніка Касцюшку ў Залатурне, і яны абмяркоўвалі, як было б добра, каб у іх таксама адкрылі такі помнік. Дырэктарка дадала, што з раённым кіраўніцтвам таксама калісьці ўжо абмяркоўваліся такія ідэі, але, зразумела, вельмі часта ўсё ўпіраецца ў грошы.

Я перакананы, што не трэба нікога папракаць: ні музей, ні ўлады, ні Міністэрства культуры — нікога. Бо такія помнікі павінны быць народнымі. Калі мы ганарымся, што наша зямля дала такога чалавека свету, як Тадэвуш Касцюшка, гэта значыць, кожны павінен даць па капейцы, па рублю на гэты помнік».

Ахвяраваць на помнік можна тут

Каментары37

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй16

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Знішчальнікі НАТА падымаліся па трывозе і ў Літве6

У Мінску сёння святкуюць Дзень горада ФОТЫ25

На чыгунцы ў расійскай Арлоўскай вобласці ўзарвалася бомба2

У Польшчы зноў падымалі авіяцыю для барацьбы з дронамі і закрывалі Люблінскі аэрапорт9

У паветранай прасторы Румыніі перахапілі расійскі дрон

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме32

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй16

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць