Ежа

Гатуем разам з «Суседзямі»: ВІДЭАрэцэпт класічнай пасты карбанара

Паста Карбанара — адна з самых смачных і пры гэтым простых у гатаванні італьянскіх страў. А ўсё таму, што прыдумалі яе звычайныя вугальшчыкі (па-італьянску — carbonaio), якія працавалі ў гарах і не бачылі дом па некалькі месяцаў. Менавіта ім упершыню прыйшло ў галаву змешваць прадукты доўгага захоўвання — макарона, цвёрды сыр, якімі яны запасіліся наперад, са свежымі яйкамі з суседніх ферм.

Прыдуманую вугальшчыкамі карбанару падаюць у найлепшых рэстаранах свету. А мы прапаноўваем вам навучыцца гатаваць яе класічны варыянт дома.

Вам спатрэбяцца:

  • Спагеці, 400 грамаў;
  • Часнок, 2 зубчыкі;
  • Вяндліна (кумпяк ці паляндвіца), 350 грамаў;
  • Пармезан, 75 грамаў;
  • Жаўткі курыных яек, 4 штукі;
  • Вяршкі, 250 мілілітраў;
  • Алей, некалькі лыжак;
  • Соль і перац да густу;
  • Памідоры чэры, зеляніна для ўпрыгожвання (па жаданні).

Прыступаем да гатавання.

Засыпце ў кіпень спагеці. Пакуль яны варацца, можна заняцца будучым соусам.

Пачысціце часнок, здрабніце яго спецыяльный давілкай. Кавалак вяндліны парэжце на кубікі. А пармезан скрышыце на тарцы. Пасля бяромся за яйкі: аддзяляем жаўткі ад бялкоў. Жаўткі ўзбіваем калатоўкай, папярэдне дадаўшы да іх вяршкі. Пасля ў гэты ж посуд засыпаем цёрты пармезан. Не забываемся папярчыць і пасаліць.

На добра разагрэтую патэльню з алеем высыпце часнок, пасмажце яго прыблізна хвіліну. Дадайце вяндліну, потым — спагеці. Якасна перамяшайце абедзве масы, а пасля заліце гатовым соусам і зноў усё перамяшайце. Дайце спагеці ўвабраць у сябе смак вяршкоў — і адразу падавайце на стол. Памятайце, што карбанара найсмачнейшая, калі яна гарачая і свежая.

У якасці ўпрыгожвання стравы можна выкарыстоўваць зеляніну і памідоры чэры.

*тлустым шрыфтам вылучаныя акцыйныя тавары сеткі «Суседзяў», якія з 25 кастрычніка можна набыць са зніжкай: спагеці «Федэрычы» №3 (500 грамаў) усяго за 1,25 BYN.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку61

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам12

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся7

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак26

У БРСМ паставілі новага лідара9

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку61

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць